Вы тут

Вечар джазавай музыкі ў фармаце open-air прадставіць Віцебская абласная філармонія


 Віцебская філармонія прадставіць 30 чэрвеня дэбютную джазавую праграму Summer Jam на зыходзе дня, паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову культуры.


Вечар джазавай музыкі ў фармаце open-air пройдзе ва ўнутраным дворыку філармоніі, яго пачатак намечаны на 21.30. Перад публікай паўстане віцебска-мінскі зборны ансамбль — секстэт ULiUS Jazz Band.

Калектыў, які сыграе разам толькі напярэдадні выступлення, складаецца з прафесіяналаў сваёй справы. Гітарыст Андрэй Ускоў, скрыпач Карэн Карапецян, клавішнік Павел Якубчонак, бас-гітарыст Вячаслаў Сергіенка, ударнік Міхаіл Пенда і салістка Джуліета Тарахчан выбралі для летняга вечара рэпертуар, які найбольш выгадна прагучыць у іх выкананні. Гэта будзе джэм з папулярных блюзавых кампазіцый, фанка, соўла. Гэры Мур з яго знакамітым Still Got The Blues, Сціві Уандэр, Эмі Уайнхаус, Нэт Кінг Коўл, Рэй Чарльз — гэтыя імёны для аматараў джаза шмат значаць. Іх творы кожны раз закранаюць новыя струны душы, таму што кожны выканаўца дадае ў іх нешта сваё — патаемнае і вельмі асабістае, з перажытага. Мабыць, якраз гэта меў на ўвазе вялікі Луі Армстранг, калі гаварыў, што для джазавага музыканта важна памяць аб мінулым.

Секстэт таксама прадэманструе ва ўтульным дворыку філармоніі нестандартнае прачытанне джазавых стандартаў і аўтарскія кампазіцыі, у прыватнасці Карэна Карапецяна і Андрэя Ускова. Дыялог з гледачом з дапамогай музыкі, імправізацыя, гульня на кантрастах — усё гэта можна будзе адчуць сёння вечарам, які абяцае быць цёплым і нясумным.

Для гасцей будзе працаваць вулічнае кафэ, дзе можна не толькі падсілкавацца, але і патанцаваць, добра, што для гэтага будзе дастаткова месца, а некаторыя кампазіцыі, якія сыграе JULiUS Jazz Band, не пакінуць шанцу ўседзець на месцы.

Прэв’ю: БелтА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.