Нацыянальны метэаралагічны цэнтр (НМЦ) Кітая абвясціў папярэджанне «жоўтага» ўзроўню ў сувязі са спякотным надвор’ем у многіх раёнах краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Учора ў некаторых частках правінцый Шаньсі, Шэньсі, Ганьсу, Сычуань, Хэнань, Аньхой, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь, Гуандун, Хайнань, горада Чунцын, Сіньцзян-Уйгурскага паветра павысілася да 35-36 градусаў, паведамілі ў НМЦ. У асобных з гэтых раёнаў тэмпература паветра дасягала 39 і нават перавысіла 40 градусаў.
У ведамстве рэкамендавалі жыхарам пазбягаць мерапрыемстваў на адкрытым паветры падчас піку паўдзённай спякоты, а людзям, вымушаным працаваць у такіх умовах, выкарыстоўваць неабходныя ахоўныя сродкі.
У Кітаі прынята чатырохузроўневая сістэма папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор’я, у якой найвышэйшы ўзровень небяспекі абазначаецца чырвоным колерам, за ім ідуць аранжавы, жоўты і сіні.
Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.
Расказвае натарыус Надзея Шупенька.
«Больш, чым з мужам, мне пашанцавала з бацькам маіх дзяцей»
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.