Вы тут

Даўгалецця, здароўя і новых твораў


У Беларусі чакаюць новых твораў аўтарства Мікалая Чаргінца. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным дзеячам розных сфер у Палацы Незалежнасці, перадае БелТА.


Фота БелТА

Як паведамлялася, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005-2022 гады) Мікалай Чаргінец стаў народным пісьменнікам Беларусі. Гэта ганаровае званне прысвоена яму ўказам кіраўніка дзяржавы 27 чэрвеня гэтага года.

Прэзідэнт падчас урачыстай цырымоніі адзначыў, што пісьменнік — прадстаўнік ваеннага пакалення, які прайшоў Афганістан. Многія яго захапляльныя творы перакладзены на паўтара дзясятка моў і сталі асновай для мастацкіх фільмаў і спектакляў.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў пісьменніку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, дзяржаўную і навуковую дзейнасць, за дапамогу маладым талентам у перыяд кіраўніцтва Саюзам пісьменнікаў.

«Мікалай Іванавіч, вам ад усіх нас самага вялікага даўгалецця, здароўя», — пажадаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што чытачы чакаюць новых твораў аўтара, а прататыпамі галоўных герояў для іх цалкам могуць стаць тыя, хто сёння прысутнічае на цырымоніі. «Мы хацелі б убачыць і пачуць у бліжэйшы час вашых герояў. А яны ўсе — вакол вас. Выбірайце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».