Вы тут

Беларусь гатова да супрацоўніцтва на прынцыпах дыялогу


Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва на прынцыпах узаемапаважлівага дыялога. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на заключным пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае БелТА.


«У ходзе сесіі мы паслядоўна растлумачвалі сваім заходнім калегам нацэленасць Беларусі на развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каштоўнасць інструментаў парламенцкай дыпламатыі, тупіковасць і згубнасць санкцый для сусветнай эканомікі, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — На жаль, калектыўны Захад пакуль не гатовы ўспрымаць довады здаровага сэнсу». Мы бачым яго імкненне ізаляваць нас, перакрыць каналы зносін. Аднак канфрантацыя — гэта не наш шлях. Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва на прынцыпах канструктыўнага, раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога. Таму мы працягнем размаўляць з усімі, настойліва прасоўваючы міралюбівыя знешнепалітычныя ініцыятывы кіраўніка беларускай дзяржавы.

Спікер падкрэсліў, што гэту дакладную пазіцыю дэпутаты павінны трансліраваць на ўсіх міжнародных пляцоўках: «У нас шмат сяброў, якія рэальна ацэньваюць стан спраў у свеце і гатовы развіваць супрацоўніцтва з нашай краінай. Прыклад таму — парламенцкае супрацоўніцтва ў МПС».

«Перспектыўным уяўляецца таксама ўзаемадзеянне па лініі Парламенцкай сеткі Руху недалучэння. Сёння беларускія парламентарыі бяруць удзел у рабоце гэтага прадстаўнічага форуму ў сталіцы Азербайджана. Такія кантакты трэба выкарыстоўваць таксама для пашырэння супрацоўніцтва з МПА АСЕАН, ПАРЛАЦІНА і Панафрыканскім парламентам. У поўнай меры неабходна задзейнічаць патэнцыял парламенцкай дыпламатыі ва ўзаемаадносінах з Кітаем, дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкага Усходу», — дадаў старшыня.

Паводле яго слоў, сёння ёсць сур’ёзны задзел супрацоўніцтва з Індыяй, таму трэба рухацца далей і развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць: «У нашых бліжэйшых планах — правядзенне анлайн-сустрэч з парламентарыямі з В’етнама, Тайланда і Кубы. У ліпені адбудзецца візіт у Тэгеран рабочай групы па супрацоўніцтве з парламентам Ірана. Ёсць добрыя магчымасці для далейшага пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў па лініі нядаўна сфарміраваных рабочых груп у парламентах Балгарыі, Венесуэлы, Мексікі».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.