Вы тут

Сарваў ланцужок коштам 2000 рублёў з шыі прыяцеля і ўцёк


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявай звярнуўся 55-гадовы мужчына. Мясцовы жыхар расказаў, што ў яго быў выкрадзены залаты ланцужок коштам 2000 рублёў. Інцыдэнт адбыўся раніцай у пад’ездзе аднаго з жылых дамоў па праспекце Міра.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што чужое ювелірнае ўпрыгожванне з шыі ўладальніка сарваў 44-гадовы нідзе не працуючы, раней ужо неаднаразова судзімы жыхар горада. Аказалася, што мужчыны разам выпівалі ў свайго агульнага прыяцеля, а пад раніцу кампаніяй выйшлі з кватэры на вуліцу: сталі разыходзіцца па дамах. Як паведамляе далейшы ход падзей УУС Магілёўскага аблвыканкама, на першым паверсе адзін з наведвальнікаў раптам падбег да іншага і сарваў з шыі ланцужок, з якім адразу ўцёк.

Чужое ўпрыгожанне ён паспеў перапрадаць, а грошы пачаў марнаваць на сябе.

Зараз у адносінах да мужчыны заведзена крымінальная справа, следчымі дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.