Цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы плануюць напісаць больш за 19,5 тыс. абітурыентаў., паведамляе БелТА са спасылкай надырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка.
«Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы. Больш за 19,5 тыс. абітурыентаў плануюць здаваць гэты прадмет. Традыцыйны іспыты пачнуцца ў 11.00. Лепш за ўсё прыбыць у пункт здачы ЦТ за паўгадзіны. Пры сабе абавязкова трэба мець зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, ID-картка (пластыкавая смарт-картка), пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведку, што выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які засведчвае асобу, ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру», — сказаў Юрый Міксюк.
Наступным прадметам ЦТ стане гісторыя Беларусі, іспыты па гэтым прадмеце пройдуць 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (навейшы час) — 6 ліпеня.
Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах — 12 і 16 ліпеня.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.