Вы тут

«Мы яшчэ люстрана не адказвалі». Лукашэнка пра «ядзерныя» трэніроўкі заходняй авіяцыі


Беларусь і Расія яшчэ не адказвалі люстрана на трэніроўкі заходняй авіяцыі па прымяненні ядзернай зброі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы ў Мінску з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Ніякай інсцэніроўкі там не было. І пра ядзерную зброю і іншае. Мы яшчэ паўкроку зрабілі. Яны ж лятаюць, трэніруюцца. Навошта трэніруюцца, навошта ядзерныя балванкі возяць? Для таго, каб ядзерную бомбу заўтра ў самалёт пакласці і скінуць туды, куды трэба. Таму мы яшчэ люстрана не адказвалі. Склады боепрыпасаў ядзерных у Расіі, у нас іх няма. І, як Пуцін правільна сказаў, у шасці кропках, шасці краінах знаходзяцца іх ядзерныя боегалоўкі», — заявіў беларускі лідар.

«І доўгія-доўгія гады, і яны лятаюць, і пускаюць пілотаў няядзерных краін да кіравання самалётамі, якія прызначаны для ядзернай зброі», — заўважыў Сяргей Лаўроў.

Паводле слоў кіраўніка расійскага МЗС, гэта парушае Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

«Але мы яшчэ гэта не зрабілі. Але мы павінны быць гатовымі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў падзеі 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна: «Мы павінны порах трымаць сухім па ўсіх напрамках. І не трэба там енчыць, крычаць, што “тут Пуцін захапіў Беларусь”, “што хоча, то і робіць”... У нас узгодненая разумная палітыка дзвюх суверэнных дзяржаў, за якую перш за ўсё адказваюць Макей і Лаўроў».

«Пад кіраўніцтвам вярхоўных галоўнакамандуючых», — падтрымаў размову Сяргей Лаўроў.

«Але вы нам раіце, — сказаў у адказ Аляксандр Лукашэнка. — Але гэта не здымае з нас адказнасці. Мы абсалютна цвяроза разумеем, што вакол нас адбываецца. І лепш паказаць, што можа быць, чым гэта здарыцца. Нам гэта вайна не патрэбна».

​Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.