Вы тут

З 4 да 7 ліпеня на «Беларусь 3» запланаваны тэматычны эфір прымеркаваны да 140-годдзя Янкі Купалы


Чакаюць на наступным тыдні аўдыторыю сацыякультурнага тэлеканала ў праграме тэматычнага эфіру, прымеркаванага да 140-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.


Так, з 4 да 7 ліпеня на «Беларусь 3» запланаваны паказ 4-серыйнай праграмы «Па слядах Купалы», якая раскажа пра жыццё і творчасць народнага паэта. У дзень яго нараджэння можна будзе ўбачыць усе чатыры выпускі адразу. А ўвесь тыдзень у міжпраграмных блоках будуць гучаць вершы Купалы. Акрамя таго, у чацвер убачым адзін з выпускаў праекта «Запіскі на палях» — «Янка Купала. Адзіная Паўлінка» (2017 г.). А ў 18.45 пакажуць спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы «Паўлінка» (2021 г.).

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pexels.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?