Вы тут

Тэматычны тэлеэфір да Дня Незалежнасці


У нядзелю 3 ліпеня Беларусь будзе адзначаць Дзень Незалежнасці. Адлюстраванне свята знойдзе і ў тэматычным эфіры беларускіх тэлеканалаў. Тэлеаўдыторыю чакаюць паказы мастацкіх фільмаў, канцэртных праграм.


На «Беларусь 3» праграма будзе складацца пераважна з кантэнту ўласнай вытворчасці і прэм'ер. Удзень глядзіце ўрачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт да Дня Незалежнасці. Таксама напярэдадні і 3 ліпеня пакажуць шэраг адметных мастацкіх фільмаў вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», сярод якіх «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958 г.),

«Дзяўчынка шукае бацьку» (1959 г.), «Кіроўца аўтобуса» (1983 г.), «У жніўні 44-га...» (2000 г.). Кожны з іх адметны і варты таго, каб знайсці час яго паглядзець. Напрыклад, у суботу пакажуць гераічную аповесць Мікалая Фігуроўскага «Гадзіннік спыніўся апоўначы». ...У навагоднюю ноч 1943 года ў дом кіраўніка адной з мінскіх падпольных груп Ганны Чорнай малады падпольшчык Мікалай Дзееў прыводзіць сваю каханую дзяўчыну Марыну. Пачынаецца налёт савецкай авіяцыі. А вяртаючыся дадому пасля налёту, Марына знаходзіць у руках і ратуе жонку гаўляйтара Мінска фон Каўніца. Тая абяцае аддзякаваць дзяўчыне і ўзяць яе да сябе служкай. Гераіня згаджаеца, бо спадзяецца, што гэта яе шанц дапамагчы падпольшчыкам расправіцца з ворагам, вядомым сваімі жорсткімі злачынствамі. А пасля дзяўчына дазнаецца, што яе сябар Мікалай арыштаваны і загінуў ад катаванняў. Гэта яшчэ больш умацоўвае жаданне Марыны адпомсціць ворагу. Па заданні падпольшчыкаў яна падслухоўвае размовы Каўніца з афіцэрамі, таемна перапісвае дакументы ў яго кабінеце, і пасля падкладвае яму міну ў ложак... Варта адзначыць, што фільм заснаваны на рэальным факце знішчэння беларускімі падпольшчыкамі генеральнага камісара і гауляйтара Беларусі Вільгельма фон Кубэ. Ён загінуў ад выбуху англійскай міны з гадзіннікавым механізмам, якая была падкладзена яго пакаёўкай Аленай Мазанік. За гэты подзвіг ёй было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Вестка аб забойстве Кубэ хутка разляцелася па франтавых акопах і партызанскіх лясах, па ўсім Савецкім Саюзе. Беларускім патрыётам апладзіраваў увесь антыфашысцкі свет. Гэтую аперацыю, праведзеную мінскімі падпольшчыкамі, да сёння вывучаюць у акадэміях спецслужбаў. Трэба адзначыць, што кінастужка была пэўны час лідарам па праглядах, бо ў год выхаду яе паглядзелі 35 мільёнаў тэлегледачоў.

Музычным аздабленнем святочнага эфіру «Беларусь 3» стануць канцэрты беларускіх выканаўцаў. Зможам убачыць і паслухаць такія праграмы, як «Дварцова-замкавая музыка Беларусі» і «Чатыры стагоддзі», «Тэатральная музыка беларускіх кампазітараў» з цыкла «Вечары з сімфанічным аркестрам». Таксама ў выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі аўдыторыі будуць прадстаўлены «Музыка кіно», харэаграфічны спектакль «Ад смутку да вяселля» ў выкананні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», традыцыйны фестываль армейскай песні «Звязда».

На тэлеканале АНТ 3-га ліпеня раніцай можна будзе паглядзець цырымонію ўскладання вянкоў і кветак у мемарыяльным комплексе «Курган Славы», а ўвечары не прапусціце святочны гала-канцэрт да Дня Незалежнасці «Наша памяць мацнейшая за час» у прамой трансляцыі.

Алена ДРАПКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.