Вы тут

Беларускія школьнікі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў БДУ сталі прызёрамі VII Еўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2022)


У старэйшай узроставай групе (16–19 гадоў) сярэбраны медаль заваяваў выпускнік гімназіі № 8 г. Віцебска Арцём Прусакоў. Бронзавымі прызёрамі ў гэтай катэгорыі сталі выпускнікі Ліцэя БДУ Мікіта Катлінскі, гімназіі № 36 г. Мінска Іван Ледзян, гімназіі № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага г. Гродна Мікіта Віхараў, сярэдняй школы № 7 г. Кобрына Канстанцін Лаўрысюк і дзесяцікласнік гімназіі № 1 г. Слуцка Раман Пенязь. Сертыфікаты ўдзельнікаў уручылі выпускнікам гімназіі № 36 г. Мінска Юліі Мацель і Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава Рыгору Траццяку, а таксама дзесяцікласніцы Пастаўскай гімназіі Лізавеце Афанасьевай.


У малодшай узроставай групе (12–15 гадоў) бронзавымі медалістамі сталі дзесяцікласнікі гімназіі № 2 г. Віцебска Назар Фамічоў і Алег Паўловіч.

Каманда Беларусі старэйшай узроставай групы таксама адзначана бронзавым медалём спаборніцтва за прэзентацыю постэраў на тэму «Інавацыйныя метады выкарыстання кампосту».

Кіраўнікамі нацыянальнай зборнай выступілі дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дзмітрый Курловіч і намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце Уладзімір Махнач.

Як паведамляе прэс-служба БДУ, у бягучым годзе Еўрапейская геаграфічная алімпіяда прайшла з 24 па 29 чэрвеня ў дыстанцыйным фармаце на англійскай мове. Яна ўключала тры туры: тэарэтычны, практычны і мультымедыйны. Дзеці выконвалі заданні і тэсты па асноўных раздзелах фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, геаэкалогіі і картаграфіі.

Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел больш за 120 школьнікаў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Чэхіі, Казахстана, Літвы, Румыніі і Сербіі. Беларусы трэці раз сталі ўдзельнікамі гэтага спаборніцтва.

Даведка

Еўрапейская геаграфічная алімпіяда (EGEO) праводзіцца з 2015 года. Гэта індывідуальнае спаборніцтва для дзвюх узроставых катэгорый удзельнікаў. Арганізатарамі з’яўляюцца факультэт геаграфіі Бялградскага ўніверсітэта і Рэгіянальны цэнтр таленавітай моладзі (Сербія).

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.