Вы тут

Беларусь і Расія будуць развіваць супрацоўніцтва ў нізкавугляроднай энергетыцы


Беларусь і Расія будуць развіваць супрацоўніцтва ў нізкавугляроднай энергетыцы. Якія напрамкі з’яўляюцца прыярытэтнымі ў сумеснай працы — на секцыі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі па тэме «Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ва ўмовах новага міжнароднага кліматычнага парадку» распавяла 30 чэрвеня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вольга Пруднікава, паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга.


У дзвюх краінах ужо дзейнічаюць механізмы адаптацыі эканомік да глабальнага энергапераходу. Рэалізуюцца комплексныя меры па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій, развіццю цыфравізацыі, зніжэнню выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра стацыянарнымі энергакрыніцамі за кошт аптымізацыі рэжыму іх працы, развіццю аднаўляльных крыніц энергіі і іншых кірункаў.

«Асаблівую значнасць мае сумесная з Расіяй праца ў будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі», — падкрэсліла Вольга Пруднікава.

Увод станцыі ў эксплуатацыю – добры стымул для шырокага ўкаранення новых тэхналогій у прамысловасці, медыцыне, навуцы, адукацыі. Гэта новыя магчымасці для развіцця электратранспарту.

Адным з перспектыўных напрамкаў беларуска-расійскага партнёрства намеснік міністра назвала таксама вадародную энергетыку.

«Прадстаўнікамі зацікаўленых органаў і арганізацый Беларусі і Расіі ажыццяўляецца супрацоўніцтва ў рамках рабочай групы па вадароднай энергетыцы пры Кансультатыўным камітэце па прамысловасці Еўразійскай эканамічнай камісіі. Сумесная праца нацэлена на вывучэнне патэнцыялу вадароду ў якасці аднаго з элементаў нізкавугляроднай энергетычнай сістэмы», — патлумачыла Вольга Пруднікава.

На яе думку, узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў кантэксце рэалізацыі абавязацельстваў па сусветным кліматычным парадку і стварэння ўмоў для рэалізацыі прыродаахоўных праектаў павінна ўмацоўвацца.

У рамках пераходу да нізкавугляроднай энергетыкі ў Беларусі плануецца: скараціць выкіды парніковых газаў ад стацыянарных энергакрыніц да 7 млн. тон у год, знізіць долю прыроднага газу ў вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі да 60% да канца 2025 года, да канца пяцігодкі павялічыць долю аднаўляльных крыніц энергіі ў агульным аб'ёме ТЭР да 7 % і забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў у 310 тыс. т у.т.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».