Вы тут

Беларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязвізавы ўезд у краіну


Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


Рашэнне аб увядзенні часовага бязвізавага ўезду для грамадзян Польшчы прынята кіраўніком дзяржавы для падтрымання добрасуседскіх адносін. Бязвізавы рэжым для палякаў пачне дзейнічаць ужо з 00.00 1 ліпеня. Прадугледжана, што магчымасць палякам прыехаць у Беларусь без афармлення візы працягнецца да 31 снежня ўключна.

Як распавялі ў ДПК, для названай катэгорыі грамадзян перасякаць мяжу без візы будзе магчыма ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. «Таксама грамадзянам Польшчы будзе дазволена наведванне пагранічнай зоны без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова вусна паведаміць супрацоўніку органаў пагранічнай службы аб намеры наведаць пагранічную зону з указаннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання», — распавялі ў ДПК.

Каб уехаць у Беларусь, неабходна будзе прад’явіць сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, таксама важна мець пры сабе медыцынскую страхоўку, пры накіраванні на аўтамабілі неабходная зялёная карта.
ПЦР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі для перасячэння мяжы не патрэбныя.

Падрабязную інфармацыю аб бязвізавым наведванні Беларусі можна даведацца ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Мяжа Беларусі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».