Вы тут

Беларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязвізавы ўезд у краіну


Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


Рашэнне аб увядзенні часовага бязвізавага ўезду для грамадзян Польшчы прынята кіраўніком дзяржавы для падтрымання добрасуседскіх адносін. Бязвізавы рэжым для палякаў пачне дзейнічаць ужо з 00.00 1 ліпеня. Прадугледжана, што магчымасць палякам прыехаць у Беларусь без афармлення візы прадоўжыцца да 31 снежня ўключна.

Як расказалі ў ДПК, для названай катэгорыі грамадзян перасякаць граніцу без візы будзе магчыма ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку граніцы. «Таксама грамадзянам Польшчы будзе дазволена наведванне пагранічнай зоны без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова вусна паведаміць супрацоўніку органаў пагранічнай службы аб намеры наведаць пагранічную зону з называннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання», — расказалі ў ДПК.

Каб уехаць у Беларусь, неабходна будзе прад’явіць дзеючы дакумент для выезду за граніцу, таксама важна мець пры сабе медыцынскую страхоўку, пры перасячэнні граніцы на аўтамабілі неабходна зялёная картка.

ПЛР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі для перасячэння граніцы не патрэбны.

Падрабязную інфармацыю аб бязвізавым наведванні Беларусі можна атрымаць у спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».

Прэв’ю: Sb.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.