У Мінску ўсталявалі святочнае афармленне да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Як раней распавяла начальніца аддзела дызайну «Мінскрэкламы» Таццяна Бугаркава, сёлета ў аснову тэматычнага афармлення горада ляглі тры сімвалы незалежнасці Беларусі: герб, сцяг і нацыянальны арнамент. Каларыстыку выбралі стрыманую, афіцыйную, урачыстую — і ў той жа час яркую і жыццесцвярджальную, адзначыла спецыяліст.
Так, фасад БДПУ на плошчы Незалежнасці ўпрыгожылі святочным пано плошчай 800 м2.
Акрамя таго, адной з асноўных лакацый стала плошча ля Палаца Рэспублікі, дзе на калонах размясцілі два маштабныя пано, якія адлюстроўваюць статус свята і падкрэсліваюць важнасць гэтай пляцоўкі, а таксама ўсталявалі 12-метровую арт-свечку, якая складаецца з пяці габарытных кубоў, на гранях якіх размешчаны фатаграфіі праекта «Зямля герояў».
Акрамя таго, святочна ўпрыгожылі пр. Незалежнасці, пляцоўку ля Палаца спорту, а таксама ўсталявалі шчыты з інфармацыяй пра Дзень Рэспублікі на гарадскіх магістралях і кальцавой аўтадарозе.
Фота: Мінск-Навіны
Народжаныя пад знакам «Звязды».
А таксама спыталі, як правільна выкарыстоўваць прыправы.
Міхаіл Шыманскі аддаў журналістыцы звыш 70 гадоў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.