Вы тут

Як перамагчы руціну і ўмацаваць адносіны? Раіць псіхолаг


Кожныя адносіны перажываюць пэўныя этапы свайго развіцця. І эмацыянальныя стасункі ў сям’і таксама схільныя да пераменаў. Бо пяшчота і рамантыка рана ці позна заканчваюцца і пачынаецца штодзённае жыццё. Усе эмоцыі, якія нам кружылі галаву ў пачатку адносін, ідуць на спад. Прывыканне да чалавека робіць нас менш успрымальнымі да тых яго асаблівасцяў, якія нам так падабаліся ў самым пачатку стасункаў. І калі мінае перыяд закаханасці, усе недахопы партнёра, якія вы не заўважалі раней, становяцца відавочнымі. У сваю чаргу, руцінныя адносіны прымушаюць нас пакутаваць і шукаць праблемы ў сваім партнёры, мы пачынаем накручваць сябе, і гэта часам прыводзіць да неразумення і растання. Як жа захаваць каханне ў побыце і як не страціць сябе, саступаючы партнёру?


Часцей фліртуйце і падлашчвайце. Флірт — гэта своеасаблівая гульня паміж людзьмі, пры якой жанчына спрабуе спадабацца мужчыну і наадварот. Псіхолагі ўпэўненыя: правільны флірт карысны для здароўя і адносін. Чым часцей вы выкарыстоўваеце флірт, тым бліжэй вы становіцеся. Хлопец таксама праяўляе знакі ўвагі, і такім чынам мы выказваем адно аднаму сімпатыю. Флірт падымае настрой і зараджае энергіяй. Гарачы погляд, своечасова сказаны камплімент, ваш гуллівы настрой, лёгкае дакрананне — усё гэта пакажа вашаму партнёру, які ён важны і цікавы. Адсутнасць флірту апускае ў руціну, што спрыяе астуджэнню і, як следства, разрыву. 

Каб пазбегнуць руціны, трэба падтрымліваць у адносінах запал.

Апранайцеся дома прыгожа. Аказваецца, тое, у чым ходзяць жанчыны і мужчыны дома — таксама важна. Псіхолагі даказалі: надзетае на вас адзенне, асабіста ўплывае на вас і на навакольных вас людзей. Бо з дапамогай адзення можна ўзмацніць якасці, якія адсутнічаюць. Гэта важкі аргумент, каб забыцца пра піжамы і хатнія халаты. Купіце прыгожую вопратку. Нават калі часам вы будзеце сустракаць дома свайго партнёра ў больш адкрытай сукенцы, хай і самай простай, гэта выкліча павышаную цікавасць з яго боку. Паклапаціцеся аб якасці сваёй скуры, карыстайцеся прыемнымі гелямі для душа і парфумай. Бо любімаму чалавеку проста неабходна нагадваць пра сваю прыгажосць і запатрабаванасць, інакш каханне можа загаснуць.

Факт: прыгожая і дагледжаная жанчына бударажыць свядомасць мужчыны, павышае яго актыўнасць, прымушае быць больш клапатлівым і ўважлівым.

Хобі. Каб не патануць у побыце, неабходна браць на сябе адказнасць за ўласныя забавы. Чалавек, захоплены сваёй любімай справай, заўсёды выклікае яркія пачуцці. Акрамя таго, гэта выдатная магчымасць рэалізаваць сябе, пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі, адцягнуцца ад штодзённых руцінных клопатаў. Таксама для паўнавартаснага сямейнага жыцця важна, каб вашы захапленні супадалі. Сумесныя заняткі заўсёды збліжаюць. А калі іх няма, значыць, неабходна іх стварыць. Гэта дапаможа стаць бліжэй адзін да аднаго, бо ў вас з’явіцца дадатковая магчымасць абменьвацца ўражаннямі, эмоцыямі і навінамі.

Важна: Чалавек, які займаецца любімай справай, адчувае сябе больш шчаслівым

Клапаціцеся пра сябе. Шопінг, фітнес, зносіны з сяброўкамі — усё гэта дапамагае пазбегнуць штодзённай руціны. Ваша мэта ў першую чаргу — клапаціцца пра сябе, каб адчуваць сябе адпачылым і напоўненым чалавекам. Толькі знаходзячыся ў рэсурсным стане, у вас будзе магчымасць дзяліцца пазітыўнай энергіяй. Апранайце спадніцы і сукенкі — так вы павялічыце паток жаночай энергіі. Сустракайцеся з сяброўкамі, і нават пляткарце. Гэта не пустая трата часу, а выплеск негатыўнай энергіі, які неабходны. Калі словы збіраюцца ў жанчыне, яна напэўна выплюхне іх на мужчыну. А гэта далёка не самы лепшы варыянт.

Давер — зручнае пачуццё: яно ратуе ад галаўнога болю і лішніх трывог

Асабістая прастора: часам трэба засумаваць адно за адным, каб асвяжыць пачуцці і эмоцыі. Для гэтага неабходна мінімізаваць зносіны, даць час партнёру пабыць у адзіноце. Вы не павінны ва ўсім і ўсюды залежыць ад сваёй палоўкі. Парадокс у тым, што часам трэба быць крыху далей адно ад аднаго, каб стаць бліжэй. І ў гэтым моманце вялікая роля адведзена даверу. Сапраўды, давер — гэта галоўны складнік гарманічных адносін. Акрамя таго, давер — гэта вельмі зручнае пачуццё, яно пазбаўляе ад лішніх перажыванняў і трывог.

Факт: татальны кантроль зніжае давер, сцірае асабістыя межы і ў рэшце рэшт забівае каханне

Забудзьцеся пра істэрыкі. Не трэба пілаваць каханага, трэба з ім размаўляць. Негатыў і пастаянныя скандалы, якія ўзнікаюць на роўным месцы, толькі аддаляюць. Ведайце, у стасунках заўсёды важны дыялог. Адчуваеце крыўду — кажыце пра гэта ўслых. Растлумачце незразумелыя для вас моманты, але толькі без прэтэнзій. І самае галоўнае — не дадумвайце за партнёра. Мы не можам ведаць аб тым, што робіцца ў галаве ў нашага партнёра. На самай справе ўсё можа апынуцца зусім не так, як мы сабе прыдумалі.

Памятайце, мужчыны і жанчыны могуць па-рознаму трактаваць адну і тую ж сітуацыю. З прычыны гэтага ўзнікаюць глабальнае неразуменне адно аднаго.

Песціце каханага чалавека падарункамі і прыемнымі сюрпрызамі. Гэта важна, як для жанчын, так і для мужчын. Усе любяць, калі пра іх клапоцяцца і імкнуцца дагадзіць. Для моцнай паловы чалавецтва прэзент абавязкова павінен быць карысным і жаданым. Жанчыны да гэтага ставяцца інакш. Важны сам факт таго, што любы чалавек марнаваў час і сілы на тое, каб зрабіць прыемны сюрпрыз. Матэрыяльная каштоўнасць не ў прыярытэце, але ўсё ж важная. Калі партнёр не забывае радаваць сваю выбранніцу, то яна адчувае сябе асаблівай, каханай, ўсведамляе сваю значнасць у адносінах. Час ад часу дарыце прыемныя дробязі проста так! Пазітыўныя эмоцыі неацэнныя! Асабліва, калі іх не чакаюць.
Карыстайцеся водарамі-афрадызіякамі. Найбольш прыцягальнымі з’яўляюцца водары карыцы, язміну, сандалу, ванілі, каляндры, іланг-ілангу, мускусу. Смела дадавайце іх у масажны алей, каб папесціць каханага масажам. Прымайце сумесныя араматычныя ванны і выкарыстоўвайце ў спальні аромалампы. Акрамя таго, водар можна проста наносіць на валасы, запясці і ў вобласць над грудзьмі. Гэтыя ўзбуджальныя водары створаць неабходны настрой і падораць адчуванне сямейнага камфорту і выгоды.

Факт: навукоўцы даказалі, што так званая «хімія» адбываецца ў нашай галаве дзякуючы паху

Выяўляйце свае пачуцці і эмоцыі. Кажыце каханаму чалавеку пра свае пачуцці, падкрэслівайце важныя моманты ў зносінах. Нават невялікая запіска з прыемнымі словамі на халадзільніку «Ты ў мяне самы лепшы!», здольная распаліць іскру ў адносінах. Дзякуйце за дробныя знакі ўвагі і праявы клопату. Бо ваша падзяка дазваляе чалавеку адчуваць неабходную любоў і падтрымку. Дэманструйце шчырую, адкрытую цікавасць да яго жыцця, пачуццям, думкам. Гэта падкрэсліць значнасць іншага ў вашых вачах і зробіць вас бліжэй. Часцей дакранайцеся да партнёра. Тактыльны, пачуццёвы кантакт зробіць вашы зносіны блізкімі і пяшчотнымі. Ненадакучлівыя дотыку падчас размовы, абдымкі пры сустрэчы справакуюць выпрацоўку аксітацына, які стварае больш давернае ўзаемадзеянне.

Не шукайце вінаватага. Не трэба шукаць, хто мае рацыю, а хто вінаваты ў канкрэтнай сітуацыі. Кажыце аб сваіх пачуццях, не абвінавачваючы і не зневажаючы партнёра. Звяртайце ўвагу канкрэтна на ўчынак чалавека, які вас зачапіў, а не на асобу. Замест «як ты так можаш паступаць? », вы можаце проста сказаць: «мне непрыемна, калі ты паводзіш сябе так, гэта забівае мае пачуцці». Галоўная мэта ў канфлікце — не знайсці вінаватага, абвінаваціць і папракнуць, а пазбавіцца ад балючых адчуванняў унутры сябе і вырашыць разам, як можна пазбегнуць такой сітуацыі ў будучыні.

І памятайце, што ў пачатку адносін эмоцыі заўсёды яркія і цёплыя, але паступова можа наступіць астуджэнне. Галоўнае ва ўсіх гэтых пераменах — не дапускаць абраз. Трэба толькі правільна расстаўляць прыярытэты, умець знаходзіць кампраміс і паважаць сваю палоўку. Фармуйце інтарэсы і каштоўнасці, якія будуць вас аб’ядноўваць. У вас з партнёрам павінна быць больш кропак судотыку. Калі гэта ўсё ёсць, то, вядома, адносіны будуць развівацца з кожным годам усё лепш.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: рexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».