Вы тут

Беларусь выходзіць на рынак электроннай камерцыі КНР


У «Вялікім камені» 6 ліпеня адбудзецца цырымонія адкрыцця Нацыянальнага павільёна Беларусі на кітайскіх платформах Jingdong і Douyin. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР, паведамілі БелТА ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».


«Адкрыццё фактычна азначае старт беларускай электроннай камерцыі на кітайскім рынку. Акрамя гандлёвага функцыяналу гэтых платформ, кітайскія карыстальнікі змогуць адкрыць для сябе славутасці, культуру і традыцыі, цуды прыроды і гісторыю Беларусі. Прадугледжана публікацыя тэматычных ролікаў, якія раскрываюць прывабныя асаблівасці краіны для кітайскай аўдыторыі» — распавялі ў індустрыяльным парку.

Нацыянальны павільён на Jingdong і Douyin ужо запушчаны ў тэставым рэжыме. Каманда праекта ажыццяўляе работу над дзейнасцю нацыянальнага раздзела адпаведных маркетплэйсаў, па ўстанаўленню кантактаў з беларускімі пастаўшчыкамі і іншым напрамкам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».