Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Прысутнічае адчуванне камфорту, у асабістых і дзелавых узаемаадносінах — гармонія і задавальненне. Сфера працы, паўсядзённыя клопаты, бытавыя ўмовы, патрабуюць часу і ўвагі, але вынікі ад прыкладзеных намаганняў да канца тыдня вас прыемна здзівяць. Добры час для сумоўяў, змены месца працы, а таксама для кардынальных жыццёвых змен. Пачынаецца новы этап у вашай прафесіі, кар’еры.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Выдатны час для таго, каб ажывіць узаемаадносіны з каханым чалавекам. На працы, у дзелавой сферы ў цэлым усё добра, што дазваляе знайсці час для родных і блізкіх. Магчыма сустрэча з цікавым чалавекам, які дапаможа паглядзець на існуючыя цяжкасці з другога боку. Калі вы занятыя творчай дзейнасцю, то тыдзень для вас акажацца вельмі прадукцыйны. Гэта час аптымізму і натхнення, унутранага спакою і задавальнення.


БЛІЗНЯТЫ. Спрыяльная псіхалагічная атмасфера ў калектыве садзейнічае дасягненню добрых матэрыяльных вынікаў. Пры неабходнасці вас падтрымае начальства, старэйшыя калегі, даўнія дзелавыя партнёры. Калі шукаеце дадатковыя крыніцы даходаў — поспех вам усміхнецца. У канцы тыдня на змену спакою прыйдзе інтэнсіўнасць, неабходнасць распачаць актыўныя дзеянні ў грамадскіх справах. Можа з’явіцца больш паўсядзённых клопатаў.


РАК. Старайцеся эканомна расходаваць свае рэсурсы — фізічныя і матэрыяльныя. Акцэнтуюцца пытанні асабістых узаемаадносін. Узаемныя прэтэнзіі, часта неабгрунтаваныя, могуць справакаваць сур’ёзны сямейны крызіс. Нечакана могуць адкрыцца таямніцы, выявіцца схаваныя схемы і працэсы ў дзелавой сферы, што прымусіць перагледзець планы ў прафесіі і кар’еры.


ЛЕЎ. У нейкай ступені гэта тыдзень кармічнай адплаты ці ўзнагароды. Жыццё зменіцца, але ў які бок — залежыць ад вашых папярэдніх дзеянняў. У любым выпадку, для вас адкрываюцца новыя далягляды, нават калі прыходзіцца з чымсьці ці кімсьці расстацца. Вы добра бачыце сапраўднае становішча спраў, давядзецца больш часу надаваць сацыяльнай сферы.


ДЗЕВА. Засяродзьцеся на сабе, сваіх інтарэсах, будзьце інфармаваныя — да вас будуць пэўныя патрабаванні. Прыйдзецца размаўляць і абмяркоўваць, а не сыходзіць у сябе, калі жадаеце захаваць свае пазіцыі, кар’еру, статус. Спрыяльны час абнавіць, трансфармаваць прынятыя нормы, сакрэтныя правілы. Вы маеце магчымасць уплываць на думкі іншых, але спачатку ідзіце на кампраміс па спрэчных пытаннях. Да канца тыдня з’явяцца магчымасці палепшыць свой дабрабыт.


ШАЛІ. Навакольныя, магчыма, некалькі здзіўлены вашымі планамі ці паводзінамі і ўспрымаюць вас інакш. Але, насамрэч, у вашым жыцці адбываюцца пазітыўныя пераўтварэнні, змяняецца светаўспрыманне, з’яўляюцца новыя мэты. Калі вы запусцілі які-небудзь праект, пачалі працэс — ні ў якім разе не спыняйцеся і менш прыслухоўвайцеся да парад і крытыкі іншых людзей. Добры час для таго, каб наладзіць асабістыя ўзаемаадносіны, прыўнесці гармонію ў сям’ю.


СКАРПІЁН. Перыяд пераацэньвання каштоўнасцяў, адмовы ад некаторых сваіх перакананняў, пабудовы планаў на будучыню. Час для сур’ёзных размоў з партнёрамі — зможаце дасягнуць згоды практычна па ўсіх пытаннях. Справы, якія прыносілі нейкае супрацьстаянне, супрацьдзеянні, непрыманне, паступова адыходзяць на другі план, саступаючы месца новым перспектыўным праектам і ўзаемаадносінам. Акцэнтуюцца пытанні сумесных фінансаў, напэўна, давядзецца пераглядаць некаторыя ўмовы пагадненняў.


СТРАЛЕЦ. Складаны тыдзень, відавочных прасоўванняў у справах не назіраецца, у асноўным з-за неабавязковасці партнёраў. Могуць быць выяўлены нейкія памылкі, упушчаны важныя дэталі, што пацягне за сабой перагляд дамоўных узаемаадносін. Старайцеся менш крытыкаваць навакольных, вазьміце ініцыятыву ў свае рукі і дзейнічайце! Калі хочаце атрымаць у выніку якасна выкананую працу — зрабіце яе самастойна.


КАЗЯРОГ. Спрыяльная псіхалагічная атмасфера на працы, у дзелавой сферы дазволіць вам забяспечыць сабе трывалы фінансавы падмурак на працяглы перыяд. Будуць нейкія змены, асабліва гэта тычыцца працы: рэарганізацыя ці змена кіраўніцтва, звальненне або прыём новых супрацоўнікаў, але для вас гэтыя перамены будуць пазітыўнымі. Шмат грамадскай працы, дадатковых абавязацельстваў. Навакольныя адчуваюць у вас сілу, таму могуць звяртацца па дапамогу або параду.


ВАДАЛІЎ. Ва ўсіх пытаннях дапаможа досвед старэйшых і мудрых людзей. Уважліва аналізуйце інфармацыю, якая паступае, імкніцеся быць сярод людзей — гэта адкрые для вас штосьці новае, і вы зможаце лягчэй адаптавацца да ўмоў і сітуацыі на працы, якія склаліся. Актывізуюцца фінансавыя справы — вам могуць вярнуць доўг, выплаціць прэмію альбо атрымаеце падарунак ці пахвалу за мінулыя заслугі. Асабістыя адносіны зараз праходзяць праверку на трываласць.


РЫБЫ. Можаце быць занадта крытычныя, нястрыманыя на словы, чуць у свой адрас, што з вамі цяжка мець зносіны. Задача — захаваць тое, што маеце, і тады ў найбліжэйшую будучыню зможаце прымножыць свой дабрабыт або дасягнуць гармоніі ў сферы кахання. Будзьце гатовыя да перашкод і затрымак у дзелавой сферы, у грашовых разліках. Чакайце і назірайце за тым, што адбываецца вакол, — напрыканцы тыдня абставіны складуцца найлепшым чынам для таго, каб распачаць актыўныя дзеянні і вырашыць большасць пытанняў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.