Вы тут

Інтэграцыя, пабудаваная на сяброўстве. На Форуме рэгіёнаў падпісана рэкордная колькасць пагадненняў і кантрактаў


Гэтая рэгіянальная пляцоўка, якая ў дзявяты раз — сёлета ў Гродна — прымае прадстаўнікоў дзвюх партнёрскіх, сяброўскі краін, садзейнічае плённаму і выгаднаму ўзаемадзеянню ў самых розных сферах. За два дні работы Форуму падпісаны міжурадавыя і міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў бізнесе, вытворчасці, навуцы і адукацыі. Такім чынам, паглыбленне інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы — не на словах, а на справе.


Фота: БелТА

Заключана каля 60 пагадненняў аб мірэгіянальным супрацоўніцтве, падпісана кантрактаў на суму больш як 2,5 мільярда беларускіх рублёў. Такія вынікі — абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю форумаў. 

Як заўважыла падчас пленарнага пасяджэння Форуму Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Наталля КАЧАНАВА, нам лёсам наканавана быць разам, і сам ход гісторыі падштурхоўвае нас да далейшага згуртавання — не толькі дзякуючы ўласным імкненням, а і насуперак знешняму ціску мы становімся яшчэ больш блізкімі і роднымі адзін аднаму. «За мінулыя гады Форум стаў адной са знакавых падзей у жыцці дзвюх краін і заўсёды выклікае непадробную цікавасць нашых брацкіх народаў, — падкрэсліла спікер верхняй палаты парламента. — Дзякуючы яму ўмоцоўваюцца добрыя чалавечыя сувязі, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, развіваецца цывілізаваны междзяржаўны дыялог. У сучасных умовах межрэгіянальнае ўзаемадзеянне нашых краін набывае яшчэ больш важкія ролю і значэнне».

Аб запатрабаванасці Форуму сведчаць шматлікія паспяховыя праекты ў эканоміцы, сацыяльнай, гуманітарнай і іншых сферах. «Форум упэўнена нарошчвае свой патэнцыял і адкрывае новыя магчымасці для беларуска-расійскага супрацоўніцтва, — акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава. — Дастаткова прывесці некаторыя факты і лічбы: калі ў першай сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі 19 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, то на другой — ужо ў два разы больш, на трэцяй — 43, на чацвёртай — 80. Агульная штогадовая колькаснасць удзельнікаў вырасла ад 300 да звыш тысячы чалавек на цяперашнім Форуме. За час правядзення Форумаў было падпісана больш як 400 пагадненняў і некалькі тысяч камерцыйных кантрактаў. Адносна IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўсіх яго ўдзельнікаў яшчэ больш сур’ёзныя намеры».

— Сёння мы можам смела казаць, што Форум рэгіёнаў стаў неад’емнай часткай сістэмы расійска-беларускага стратэгічнага партнёрства, — заявіла Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна МАТВІЕНКА. — З кожным годам межрэгіянальнае супрацоўніцтва працягвае набіраць абароты, і мы выйшлі ўжо на якасна новы ўзровень межрэгіянальнай кааперацыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, у галіне адукацыі і навукі, рэалізавалі цэлы шэраг важных сумесных ініцыятыў у гуманітарнай і інфармацыйнай сферах. 

Па словах дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра ВАЛЬФОВІЧА, дзявяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у вельмі складанай абстаноўцы, калі калектыўны Захад пад кіраўніцтвам свайго галоўнага куратара, Злучаных Штатаў Амерыкі, спрабуе дасягнуць сваіх мэт — удушыць усе краіны былога Савецкага Саюза, СНД, стварыць напружанасць каля межаў Саюзнай дзяржавы, перш за ўсё Расійскай Федэрацыі, шматлікімі спосабамі. «Увядзенне санкцыі ў адносінах да Расіі і Беларусі накіравана перш за ўсё на ўдушэнне эканомік, на перафарматаванне палітычнай сістэмы нашых краін, і супрацьстаяць гэтым санкцыям можна толькі разам, — паведаміў дзяржсакратар. — Расія і Беларусь — два стратэгічныя партнёры, якія разам вырашаюць гэтыя праблемы. Думаю, што вырашаем мы іх паспяхова. Форум — яркае сведчанне гэтаму, калі дэманструюцца дасягненні ў шматлікіх абласцях Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь. Згуртванне, узаемадзеянне дзвюх нашых краін толькі будзе садзейнічаць пытанням, звязаным з дабрабытам, паляпшэннем эканамічных пытанняў».

Кажучы аб ваенным супрацоўніцтвае, Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што пытанні ваеннага супрацоўніцтва дзвюма краінамі вырашаюцца на самым высокім узроўні. «Пачынаючы з 2000 года, у нас створана рэгіянальная групоўка войск, кожныя два гады на сістэматычнай аснове мы праводзім вучэнні, у нас дзейнічае камісія па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве», — дадаў ён. — Заключана больш як 60 кантрактаў аб пастаўках шматлікіх узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. У гэтым кірунку мы рухаемся наперад. Усё гэта перш за ўсё нацэлена на пытанне забеспячэння нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, абароны нашых заходніх рубяжоў. Саюзная дзяржава, як і Рэспубліка Беларусь, нікому не пагражае, але ў стане гатоўнасці заўсёды абараніць свае граніцы, народы Беларусі і Расіі».

Прадстаўніцтва аднаго з самых аддаленых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі — Прыморскага краю — з’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх форумаў. Губернатар краю Алег КАЖАМЯКА расказаў: «Нядаўна мы падпісалі кантракт на пастаўку 21 «БелАЗа. Вядома, купляем і харчаванне: нягледзячы на вялікія адлегласці, яно карыстаецца вялікім поспехам у жыхароў Прымор’я. Сёння мы бачым у сябе цэлую лінейку новых камбайнаў „Гомсельмаша“, ідзе праца па стварэнні элеватарных вытворчасцяў. Стаяць задачы і па нарошчванні культурнага і адукацыйнага абменаў... Санкцыі — з аднаго боку выклік, з іншага — вялікія магчымасці для нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва». 

Алег Кажамяка бачыць нераскрыты патэнцыял у тырыстычным кірунку. «З закрыццём Еўропы большасці турыстам з Расіі было б зручна ездзіць у Беларусь, — патлумачыў ён. — Тут выдатныя турыстычныя зоны, якія створаны для таго, каб людзі маглі атрымаць якаснае лячэнне, добра адпачыць. Мне, здаецца, што гэты патэнцыял будзе запатрабаваны і з кожным годам будзе развівацца. Для жыхароў Беларусі, напэўна, цікавыя нашыя ціхаакіянскія прасторы, Японскае мора, морапрадукты. Гэты кірунак супрацоўніцтва не толькі з Далёкім Усходам, а і ў цэлым з Расіяй, думаю, будзе запатрабаваны. Мы бачым у ім перспектыву, таму ў далейшым магчыма стварэнне авіязносін паміж Мінскам і Уладзівастокам». 

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр ГУСЕЎ адзначыў будаўнічы патэнцыял Беларусі. «У нас ёсць вельмі добры фармат узаемадзеяння, калі будаўнічыя кампаніі разам з Беларуссю будуюць вельмі важныя аб’екты ў Варонежскай вобласці, — заўважыў ён.

— Гэта стадыён для нашых футбольных камандаў, мегашколы, як іх называюць нашы жыхары, на тысячы месцаў, вялікі дзіцячы садок. Гэта прыклад таго, як трэба арганізоўваць кааперацыю. Будзем рухацца ў гэтым кірунку». 

Падчас пленарнага пасяджэння «Роля межрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы» быў прапанаваны цэлы спектр шляхоў узаемадзеяння, какрэтных дзеянняў па інтэграцыі, якія ў роўнай ступені будуць цікавыя як Беларусі, так і Расіі. Аб чым яшчэ гаварылі спікеры — а гэта кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, междзяржаўных структур і арганізацый, прадстаўнікі бізнесу і эксперты ў самых розных галінах — чытайце ў бліжэйшых выпусках «Звязды». 

Вераніка КАНЮТА

г. Гродна

Фота БелТА

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Наталля Качанава ўзнагароджана ордэнам Дружбы. Высокую ўзнагароду падчас пленарнага пасяджэння IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Старшыні Савета Рэспублікі ўручыла Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».