Вы тут

Беларускія аграрыі пачалі ўборку азімых і свірэпіцы


Беларускія аграрыі пачалі ўборку азімых і свірэпіцы, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, перадае БелТА.


Паводле даных на 1 ліпеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 75,8 працэнта запланаваных плошчаў. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях план па першым укосе траў выкананы.

Беларускія аграрыі пачалі ўборку азімых і свірэпіцы.

Травы ўбраны з 1293,6 тыс. га, што складае 97,3 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 325,4 тыс. т сена (34,1 працэнта да плана), 7717,3 тыс. т сенажу (57,5 працэнта) і 246,3 тыс. т сіласу (1,29 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 24,9 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу — 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку — 1 млн т), сена — 955,2 тыс. т.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».