Вы тут

У Германіі колькасць хворых на воспу малпаў перавысіла 1 тыс. чалавек


У Германіі колькасць хворых воспай малпаў перавысіла 1 тыс. чалавек. Такія дадзеныя апублікаваў нямецкі Інстытут Роберта Коха, паведамляюць РИА Новости.


Паводле інфармацыі інстытута, у краіне зарэгістравана 1054 выпадкі. Узровень пагрозы для насельніцтва застаецца абмежаваным.

У 51 краіне ўжо зафіксаваныя выпадкі захворвання воспай малпаў, у цэлым іх колькасць перавышае 5,1 тыс. Камітэт сусветнай арганізацыі аховы здароўя па надзвычайнай сітуацыі прызнаў напярэдадні надзвычайны характар успышкі воспы малпаў і заклікаў кантраляваць распаўсюд інфекцыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.