Вы тут

Трагедыя вачамі дзіцяці: выстава пра халакост адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы


Бачанне трагедыі халакосту вачамі дзяцей прадстаўлена на выставе «Халакост вачамі мастака». Аб гэтым на адкрыцці экспазіцыі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы расказаў старшыня дабрачыннай арганізацыі «Дыялог» Артур Ліўшыц, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Цікава паглядзець сёння на візуалізацыю ўяўленняў моладзі ў 1999 годзе пра халакост. Бо менавіта тады па ініцыятыве былога вязня мінскага гета Фрыды Рэйзман быў арганізаваны конкурс работ „Халакост вачамі мастака“. Моладь з усёй Беларусі паказала сваё бачанне гэтай трагедыі. На жаль, пазней гэтыя малюнкі былі пакінуты без належнай увагі. У мінулым годзе мы знайшлі на складах работы, доўга аднаўлялі іх, і 27 малюнкаў нам удалося выратаваць», — расказаў Артур Ліўшыц.

«Акрамя мастацкага, гэта выстава мае адукацыйны патэнцыял. Калі мы выстаўлялі экспазіцыю ў адной з гімназій Полацка, практычна ўсе школьнікі — гэта больш за 4000 юнакоў і дзяўчат — азнаёміліся з гэтымі творамі мастацтва. Самае галоўнае, моладзь даведалася аб гісторыі трагедыі, халакосту і генацыду», — адзначыў старшыня дабрачыннай арганізацыі.

Экспазіцыю «Халакост вачамі мастака» плануюць прадставіць таксама ў Гомелі, Брэсце, Навагрудку. «Наша задача — захаваць і перадаць гэту спадчыну будучым пакаленням. Важна, каб гісторыя такой трагедыі, як халакост, не была забыта і не паўтарылася зноў», — рэзюмаваў Артур Ліўшыц.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.