Вы тут

Першае пасяджэнне Савета пажылых грамадзян прайшло ў Мінскай гарадской ратушы


Першае пасяджэнне Савета пажылых грамадзян прайшло ў Мінскай гарадской ратушы, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны».


Савета пажылых грамадзян быў створаны ў снежні 2021 года ў рамках нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030».

Дзейнасць савета накіравана на забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых жыхароў сталіцы, стварэнне ўмоў для іх удзелу ў жыцці грамадства.

«Мэта нашай сустрэчы і далейшай працы — гэта абмеркаванне праблем, якія хвалююць людзей старэйшага ўзросту, і пошук шляхоў іх вырашэння ва ўзаемадзеянні з мясцовай уладай. Для нас вельмі важна пачуць ваша меркаванне, даведацца, якія менавіта задачы патрабуюць першачарговага рашэння», – сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран.

Падчас пасяджэння быў абраны старшыня Савета пажылых грамадзян. Ім стаў Пётр Грушнік – член Савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме, у мінулым — першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны. Яго намеснікам стала Валянціна Асмалоўская, якая раней працавала намеснікам кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна. Таксама члены Савета абмеркавалі план далейшай дзейнасці і формы працы.

Прэв’ю: «Мінск-навіны»

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.