У Мінску на некаторых вуліцах 2 і 3 ліпеня забароняць паркавацца, паведамілі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, перадае БелТА.
2 ліпеня абмежаванні на стаянку будуць дзейнічаць на тэрыторыі Верхняга горада і ля будынка РЦАП па гульнявых відах спорту «Палац спорту», а таксама на стаянках у раёне дамоў № 23/1, 23/2, 31, 41 па праспекце Пераможцаў, у канатным завулку і ў парку Перамогі.
У Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня, нельга будзе пакінуць аўтамабілі на ўчастку вуліцы Камуністычнай ад дома № 4 да дома РСДРП, на мясцовым праездзе ад вуліцы Камуністычнай (дом РСДРП) да вуліцы Кісялёва, а таксама на мясцовым праездзе ад вуліцы Захарава да вуліцы Фрунзе і па вуліцы Фрунзе — ад мясцовага праезду да вуліцы Румянцава.
Прэв’ю: pixabay.com
Запрашаем на работу... але не ўсіх.
Авен. Панядзелак прынясе вам рамантычны настрой, хаця трэба працаваць
Надышоў жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час.
Каля 90 працэнтаў насельніцтва пакутуе ад парушэнняў сну.