Вы тут

Акцыю «Падарунак для немаўляці» правялі ў Гомелі


Пацыенткі Гомельскага абласнога клінічнага радзільнага дома, якія сталі маці напярэдадні Дня Незалежнасці, атрымалі знакавыя святочныя падарункі ад абкама БРСМ. Яго актывісты перадалі дваццаці маладым маці адзенне для нованароджаных, кветкі, сувеніры і нацыянальную сімволіку. 


— Напярэдадні важнага для краіны дня мы віншуем жанчын, якім давядзецца вырасціць сапраўдных патрыётаў, бо нездарма кажуць, што мала толькі нарадзіць дзіця, не менш важна вырасціць сапраўднага грамадзяніна, — падзялілася першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.

Як распавяла маладзёжны лідар Гомельшчыны, разам з падарункамі для дзіцяці кожнай маладой маці актывісты БРСМ перадалі паштоўкі з пасланнямі для маленькіх грамадзян.

— Спадзяёмся, што мамы захаваюць і перададуць іх дзецям, калі тыя падрастуць і навучацца чытаць. У гэтых паштоўках важныя словы для дзяцей ад нашай моладзі. Верым, што нашае пасланне будзе перададзена, калі прыйдзе час, — дадала першы сакратар.
Акцыя «Падарунак для немаўляці» напярэдадні Дня Незалежнасці прайшла ў радзільных дамах у раёнах Гомельшчыне і абласным цэнтры. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота newsgomel. by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.