Вы тут

З ад­кры­тым сэр­цам. Ця­пер у Бе­ла­русь з усіх кра­ін-су­се­дзяў мож­на тра­піць без віз


Бес­прэ­цэ­дэнт­ны крок у бе­ла­рус­ка-поль­скіх ад­но­сі­нах: гра­ма­дзя­нам яшчэ ад­ной су­сед­няй кра­і­ны з 1 лі­пе­ня да­зво­ле­ны бяз­ві­за­вы ўезд у Бе­ла­русь. Ад­па­вед­нае ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы для пад­тры­ман­ня доб­ра­су­сед­скіх ад­но­сін. Пра­ду­гле­джа­на, што маг­чы­масць па­ля­кам пры­ехаць у Бе­ла­русь без афарм­лен­ня ві­зы пра­доў­жыц­ца на паў­го­да — да 31 снеж­ня ўключ­на.


Гас­цям заўж­ды ра­ды

Як рас­ка­за­лі ў Дзяр­жаў­ным па­гран­ка­мі­тэ­це, для на­зва­най ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян пе­ра­ся­каць гра­ні­цу без ві­зы бу­дзе маг­чы­ма ў пунк­тах про­пус­ку на бе­ла­рус­ка-поль­скім участ­ку гра­ні­цы. «Так­са­ма гра­ма­дзя­нам Поль­шчы бу­дзе да­зво­ле­на на­вед­ван­не па­гра­ніч­най зо­ны без про­пус­ку. Пры ўез­дзе ў Бе­ла­русь у пунк­це про­пус­ку да­стат­ко­ва вус­на па­ве­да­міць су­пра­цоў­ні­ку ор­га­наў па­гра­ніч­най служ­бы аб на­ме­ры на­ве­даць па­гра­ніч­ную зо­ну з на­зы­ван­нем на­се­ле­ных пунк­таў і мэ­ты іх на­вед­ван­ня», — рас­ка­за­лі ў ДПК. Каб уе­хаць у Бе­ла­русь, не­аб­ход­на бу­дзе прад'­явіць дзей­ны да­ку­мент для вы­ез­ду за гра­ні­цу, так­са­ма важ­на мець пры са­бе ме­ды­цын­скую стра­хоў­ку, пры пе­ра­ся­чэн­ні гра­ні­цы на аў­та­ма­бі­лі не­аб­ход­на зя­лё­ная карт­ка. ПЛР-тэст і сер­ты­фі­кат аб вак­цы­на­цыі для пе­ра­ся­чэн­ня гра­ні­цы не па­трэб­ны.

Апроч ту­рыз­му і на­быц­ця не­аб­ход­ных та­ва­раў, па­ля­кам да­ступ­ныя ў тым лі­ку і вы­са­ка­я­кас­ныя ме­ды­цын­скія па­слу­гі. Увя­дзен­не бяз­ві­зу ў пас­ля­ко­від­ны пе­ры­яд па­вя­лі­чы­ла экс­парт мед­пас­луг у ра­зы, па­ве­да­мі­ла ў сва­ім тэ­ле­грам-ка­на­ле Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя са спа­сыл­кай на на­мес­ні­ка мі­ніст­ра ахо­вы зда­роўя Ба­ры­са Анд­ра­сю­ка. «Ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кія срод­кі, вы­дат­ка­ва­ныя Бе­ла­рус­сю на пе­ра­адо­лен­не на­ступ­стваў пан­дэ­міі, у нас ак­тыў­на пра­хо­дзіць ма­дэр­ні­за­цыя і бу­даў­ніц­тва но­вых аб'­ек­таў ахо­вы зда­роўя», — ад­зна­чыў Ба­рыс Анд­ра­сюк.

У пры­ват­нас­ці, толь­кі за мі­ну­лы год бы­ло па­бу­да­ва­на і ўве­дзе­на ў экс­плу­а­та­цыю 27 аб'­ек­таў. За­куп­ле­на дзе­вяць но­вых КТ, два МРТ, шэсць ан­гі­яг­ра­фіч­ных комп­лек­саў. На гэ­ты год за­пла­на­ва­на на­быц­цё яшчэ 22 КТ, пя­ці лі­ней­ных па­ска­ра­льні­каў. «Дзя­ку­ю­чы ўва­зе Прэ­зі­дэн­та і ўра­да да сіс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя на ўдас­ка­на­лен­не ма­тэ­ры­яль­най ба­зы баль­ніц і па­лі­клі­нік вы­дзя­ля­юц­ца вя­ліз­ныя срод­кі. З па­ляп­шэн­нем ма­тэ­ры­яль­най ба­зы на­шы спе­цы­я­ліс­ты асвой­ва­юць но­выя ме­та­ды. На­прык­лад, спе­цы­я­ліс­ты РНПЦ «Кар­дыя­ло­гія» не так даў­но ава­ло­да­лі но­вым ме­та­дам ля­чэн­ня сар­дэч­ных за­хвор­ван­няў. Ка­лі ра­ней для за­ме­ны кла­па­на да­во­дзі­ла­ся спы­няць сэр­ца, то за­раз гэ­та ро­біц­ца праз са­суд. Гэ­та пра­грэ­сіў­ны і перс­пек­тыў­ны ме­тад. І та­кія пры­кла­ды мож­на пры­во­дзіць па ан­ка­ло­гіі, ге­ма­та­ло­гіі, траў­ма­та­ло­гіі. Вя­до­ма ж, су­час­ная ма­тэ­ры­яль­ная ба­за, но­выя ме­та­ды ля­чэн­ня і спе­цы­я­ліс­ты, якія ва­ло­да­юць вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ны­мі ме­та­да­мі ля­чэн­ня, — усё гэ­та ад­бі­ва­ец­ца, у тым лі­ку і на па­каз­чы­ках па рос­це экс­пар­ту мед­пас­луг», — ад­зна­чыў Ба­рыс Анд­ра­сюк.

На­мес­нік мі­ніст­ра пад­крэс­ліў, што ў пост­ко­від­ны пе­ры­яд увя­дзен­не рэ­жы­му бяз­ві­за­ва­га ўез­ду ў Бе­ла­русь для гра­ма­дзян су­сед­ніх дзяр­жаў да­ло вы­нік. Экс­парт мед­пас­луг вы­рас у ра­зы: за­меж­ні­кі, асаб­лі­ва з бліз­кіх кра­ін Еў­ра­са­ю­за, ак­тыў­на едуць па мед­да­па­мо­гу. «Па­ток па­цы­ен­таў-ін­ша­зем­цаў вы­рас у 2-3 ра­зы — у за­леж­нас­ці ад кра­і­ны пра­жы­ван­ня па­цы­ен­та. Мяр­ку­ю­чы па вод­гу­ках і па­дзя­ках, па­слу­гі аказ­ва­юц­ца на вы­со­кім уз­роў­ні. А цэ­ны ў нас ні­жэй­шыя, чым у Еў­ра­са­ю­зе. Пры гэ­тым на­шы спе­цы­я­ліс­ты вы­ка­рыс­тоў­ва­юць са­мыя су­час­ныя ма­тэ­ры­я­лы. Гэ­та ад­бі­ва­ец­ца на по­пы­це. Мы заў­сё­ды ад­кры­тыя і ра­ды гас­цям», — ска­заў ён, да­даў­шы, што ў Бе­ла­русь едуць лю­дзі з больш як 130 кра­ін. Толь­кі за мі­ну­лы год у кра­і­не пра­ля­чы­лі­ся 160 ты­сяч за­меж­ні­каў. Да­рэ­чы, за мі­ну­лую пя­ці­год­ку на ма­дэр­ні­за­цыю сіс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя бы­ло па­тра­ча­на Br1,5 млрд. А на 2021—2026 га­ды за­пла­на­ва­на вы­дзе­ліць Br4,5 млрд.

На свае во­чы

Дзя­ку­ю­чы бяз­ві­за­ва­му рэ­жы­му гра­ма­дзя­не Поль­шчы мо­гуць пры­ехаць у Бе­ла­русь і ўба­чыць, як на­са­мрэч ідуць спра­вы ў на­шай кра­і­не. Та­кой дум­кай з Бел­ТА па­дзя­ліў­ся па­лі­то­лаг Ва­дзім Ба­ра­вік. «Гэ­та па­цвяр­джае на­шу ад­кры­тую па­лі­ты­ку ў ад­но­сі­нах да су­се­дзяў і кра­ін уся­го све­ту. Мы ба­чым, што ад­кры­тыя для гра­ма­дзян Пры­бал­тый­скіх рэс­пуб­лік гра­ні­цы вы­клі­ка­лі ажы­я­таж. Ты­ся­чы лі­тоў­цаў і ла­ты­шоў пры­еха­лі ў Бе­ла­русь. Для іх гэ­та вы­гад­на, та­му што яны мо­гуць куп­ляць якас­ную пра­дук­цыю па вы­гад­ных цэ­нах, ка­рыс­тац­ца на­шы­мі ту­рыс­тыч­ны­мі па­слу­га­мі. Не заў­сё­ды трэ­ба на не­зда­ро­вую і агрэ­сіў­ную па­лі­ты­ку з бо­ку на­шых знеш­ніх парт­нё­раў ад­каз­ваць тым жа. Ня­хай па­ля­кі пры­едуць і са­мі ўсё ўба­чаць. Уба­чаць, што Бе­ла­русь — гэ­та кра­і­на ў цэнт­ры Еў­ро­пы, якая на най­вы­шэй­шым уз­роў­ні за­бяс­печ­вае бяс­пе­ку сва­іх гра­ма­дзян, пра­па­нуе вы­са­ка­я­кас­ную пра­дук­цыю, вы­дат­ны ту­рызм. У нас со­чаць за ва­да­ёма­мі, чыс­цяць ля­сы, са­на­то­рыі га­то­вы пры­няць на­вед­валь­ні­каў. Та­му ня­хай едуць — мы пры­мем усіх і ні­ко­га не па­крыў­дзім», — ска­заў Ва­дзім Ба­ра­вік.

Па мер­ка­ван­ні па­лі­то­ла­га, гэ­ты крок з бо­ку Бе­ла­ру­сі дэ­ман­струе вы­со­кія прын­цы­пы, пры­ня­тыя ў Еў­ро­пе, які­мі там га­на­рац­ца, але са­мі ж па­ру­ша­юць. «Вы ба­чы­лі, як яны іх па­ру­ша­лі, ка­лі не­гу­ман­на абы­хо­дзі­лі­ся з бе­жан­ца­мі. Або ка­лі яны да­лу­ча­лі­ся да санк­цый і іні­цы­я­ва­лі іх. Мы па­во­дзім ся­бе па-ін­ша­му. Там, дзе трэ­ба, ад­стой­ва­ем свае ін­та­рэ­сы, вы­каз­ва­ем но­ты пра­тэс­ту. Але мы дэ­ман­стру­ем так зва­ную мяк­кую сі­лу. Да нас едуць ту­рыс­ты, яны за­паў­ня­юць не­ру­хо­масць у пры­ват­ным сек­та­ры, за­гру­жа­юць гас­ці­ніч­ны фонд. І, што са­мае га­лоў­нае, ту­рыс­ты вя­зуць да ся­бе да­до­му па­зі­тыў­ную ін­фар­ма­цыю аб на­шай кра­і­не», — лі­чыць Ва­дзім Ба­ра­вік.

Тым ча­сам ста­ла вя­до­ма, што за­вер­ша­на бу­даў­ніц­тва 187-кі­ла­мет­ро­вай сця­ны на гра­ні­цы з Бе­ла­рус­сю — аб гэ­тым за­явіў прэм'­ер-мі­ністр Поль­шчы Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі, пе­ра­даў тэ­ле­ка­нал Polsat News. Кі­раў­нік ура­да ад­зна­чыў, што плот за­раз асна­шча­ец­ца роз­ны­мі элект­рон­ны­мі пры­бо­ра­мі: дат­чы­ка­мі ру­ху, дзён­ны­мі і цеп­ла­ві­зій­ны­мі ка­ме­ра­мі. За­га­ра­джаль­ная па­бу­до­ва з бе­то­ну і ста­лі і з пры­мя­нен­нем ка­лю­ча­га дро­ту (сум­на вя­до­май кан­цэр­ці­ны) — між ін­шым, пра­мое па­ру­шэн­не па­ла­жэн­няў Кан­вен­цыі ЮНЕС­КА аб ахо­ве су­свет­най куль­тур­най і пры­род­най спад­чы­ны — ужо ста­ла пры­чы­най гі­бе­лі жы­вёл.

Пётр ДУНЬ­КО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».