Вы тут

Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Тры дзесяцігоддзі беларусы паспяхова будуюць уласную сучасную дзяржаву. Нас натхняюць прыклад гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам — найвышэйшая каштоўнасць для любога народа.

Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на руплівай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны ціск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі.

Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць жорсткі адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які памятае герояў і цэніць свабоду. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.

Жадаю усім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.

З Днём Незалежнасці!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.