Вы тут

Венесуэла, В’етнам, Іран: якія новыя напрамкі палётаў з Мінска могуць з’явіцца ў перспектыве


Нацыянальны аэрапорт Мінск вядзе перагаворы з авіяперавозчыкамі наконт новых напрамкаў палётаў. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар аэрапорта Вячаслаў Харанека, паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані, перадае БелТА.


«Цяпер вядуцца перспектыўныя перагаворы з іранскім перавозчыкам Mahan Air, які базіруецца ў аэрапорце Тэгерана. Літаральна сёння на базе мінскага аэрапорта адбылася дзелавая сустрэча з афіцыйнай дэлегацыяй з Ірана. Вынікамі гэтых перагавораў мы падзелімся пазней», — расказаў Вячаслаў Харанека.

Паводле яго слоў, праявіла цікавасць да арганізацыі чартарных рэйсаў авіякампанія з В’етнама. «Лепшы час для паездкі туды — гэта вясна (з лютага па красавік) і восень (жнівень-кастрычнік). На гэты час вядзём дыялог па арганізацыі такіх рэйсаў з авіякампаніяй і іншымі зацікаўленымі бакамі», — адзначыў гендырэктар.

Зімой плённа прайшлі перагаворы з венесуэльскімі партнёрамі. «Цяпер мы праводзім сумесную работу з імі па адкрыцці грузавых і пасажырскіх рэйсаў. У іх ёсць авіякампаніі, якія маюць далёкамагістральныя паветраныя судны. Прычым прапрацоўваецца варыянт выканання пасажырскага рэйса з Мінска ў Венесуэлу з прамежкавай пасадкай на Кубе. Такі рэйс мог бы павялічыць турыстычны патэнцыял, звязаўшы Беларусь з краінамі Лацінскай Амерыкі», — звярнуў увагу Вячаслаў Харанека.

Акрамя таго, з 1 ліпеня авіякампанія Air China аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Кітая ў Мінск і назад. Пакуль гэтыя рэйсы будуць выконвацца раз на тыдзень па пятніцах.

У чэрвені расійскі лаўкостар «Перамога» запусціў рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. «Спадзяёмся, у бліжэйшай перспектыве авіякампанія павялічыць частату выканання палётаў у Санкт-Пецярбург, а магчыма, і пашырыць геаграфію палётаў праз мінскі аэрапорт», — дадаў гендырэктар.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Шалі — прыемныя навіны, леў — добрыя справы. Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалі — прыемныя навіны, леў — добрыя справы. Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Панядзелак прынясе вам рамантычны настрой, хаця трэба працаваць

Калейдаскоп

Што вы ведаеце пра беларускае жніво? «Ураджайны» тэст

Што вы ведаеце пра беларускае жніво? «Ураджайны» тэст

Надышоў жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час.