Вы тут

Шматпрофільны корпус для лячэння дзяцей адкрыецца ў Барысаве


У Барысаве ў панядзелак, 4 ліпеня, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дзіцячага шматпрофільнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Гэты аб’ект стаў магчымым дзякуючы абласной інвестыцыйнай праграме.


Дзіцячы корпус разлічаны на 116 койка-месцаў і зможа прыняць каля 70 тысяч пацыентаў у год. У яго склад уваходзяць прыёмнае аддзяленне, педыятрычнае аддзяленне для немаўлят да аднаго года на 30 месцаў. У тым ліку 10 ложкаў змешчана ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі перынатальнага цэнтра другога ўзроўню для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Прадугледжаны таксама педыятрычнае аддзяленне для дзяцей, якім больш трох гадоў, аддзяленне анэстэзіялогіі, а таксама дыягнастычныя падраздзяленні.

Увод у дзеянне гэтага корпуса дазволіць на больш высокім узроўні аказваць высокатэхналагічную, спецыялізаваную медыцынскую дапамогу па ўсіх кірунках, уключаючы рэабілітацыю, фізіятэрапію, сучасную ультрагукавую рэнтгенадыягностыку, эндаскапію. У цэнтры будуць прымаць не толькі барысаўскіх дзяцей, але і дзяцей сумежных раёнаў — Крупскага, Бярэзінскага і горада Жодзіна. А лапараскапічная стойка дазволіць прымяняць малаінвазіўныя метады лячэння хірургічных захворванняў у пацыентаў.

На рэалізацыю гэтага праекта затрачана больш як 38 мільёнаў рублёў з улікам будаўнічых работ і аснашчэння мэбляй. За кошт Міністэрства аховы здароўя пастаўлена абсталяванне на 8 мільёнаў рублёў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.