Арганізацыі тарфяной прамысловасці ДВА «Белпалівагаз» у бягучым сезоне здабылі першы мільён тон торфу — гэта на 30% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Сезон здабычы торфу стартаваў у красавіку ў Беларусі. У бягучым годзе аб’ём здабычы торфу ў краіне плануецца павялічыць у 1,4 разы ў параўнанні з папярэднім годам да 2,3 млн. т. З яго будзе выраблена каля 1 млн. т паліўных брыкетаў і тарфяной сушонкі. Што тычыцца тарфяной прадукцыі няпаліўнага прызначэння, то вытворчасць верхавога кіпаванага торфу складзе каля 83 тыс.тон., пажыўных грунтоў — 58,5 тыс. тон, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
Паводле інфармацыі ДВА «Белпалівагаз», у нашай краіне наладжана вытворчасць усёй лінейкі машын і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу. «Дзякуючы маштабнай падтрымцы галіны кіраўніком дзяржавы, мы сур’ёзна прасунуліся як у развіцці тарфяной прамысловасці, так і ў забеспячэнні яе патрэбаў у тэхніцы айчыннай вытворчасці», — адзначае генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка.
Сфарміраваны і пастаянна пашыраюцца міжгаліновыя сувязі, умацоўваюцца кантакты тарфяных заводаў з айчыннымі вытворцамі тэхнікі-МТЗ, МАЗ, МЗОР, «Амкадор», 140 рамонтным заводам, «НВА Цэнтр» НАН Беларусі, якія пастаўляюць сваю прадукцыю для работ па здабычы і перапрацоўцы торфу.
«Дзякуючы сістэмным мерам па імпартазамяшчэнні, якія рэалізуюцца ў краіне ў апошнія гады, сёння мы можам гнутка рэагаваць на сітуацыю, абумоўленую знешнімі абмежаваннямі», — дадаў Аляксей Кушнарэнка.
Па яго словах, адной з пераваг ДВА «Белпалівагаз» з’яўляецца самадастатковасць. У структуру аб’яднання ўваходзяць арганізацыі, якія ажыццяўляюць распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі, будаўніцтва вытворчай інфраструктуры і непасрэдна здабычу, перапрацоўку і збыт тарфяной прадукцыі.
«Такім чынам, на ўсіх этапах рэалізацыі інвестыцыйных праектаў мы задзейнічаем свае сілы, а таксама тэхніку і абсталяванне, вырабленае на тэрыторыі Беларусі. Беларуская мадэль развіцця тарфяной галіны дэманструе сваю эфектыўнасць», — канстатаваў кіраўнік аб’яднання.
Ксенія ДАБРАБЫТ
Спачатку былі... словы.
8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Фактар еўразійскай бяспекі і яе неад’емны элемент.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».