Вы тут

«Няма іншай даты ў нашай гісторыі, якую народ настолькі прыняў бы сэрцам»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, з нагоды Дня Незалежнасці. Сваю прамову кіраўнік дзяржавы пачаў на беларускай мове. Паводле яго слоў, святая для беларусаў дата 3 ліпеня — гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі, на якой дванаццаць стагоддзяў таму нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і храмы.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў старажытнасці ў беларускага народа было шмат імён — крывічы, дрыгавічы, радзімічы, але іх аб’ядноўвалі адна вера — у праўду і справядлівасць; адно імкненне — берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем’і; адна любоў да Радзімы — кавалачка зямлі, дзе, гаворачы на мове старажытных, беларусы «нарадзіліся» і сталі народам.

«Мы беражліва ставімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фармавалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў. Ганарымся летапісам Полацкага княства — аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Старажытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, — Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага — назаўсёды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча», — сказаў ён. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу была створана ўнікальная для свайго часу дзяржаўная аб’яднанне — Вялікае княства Літоўскае. Гэта было першае дзяржаўнае аб’яднанне. Аб’яднаўшыся ў абарончы саюз з прыбалтыйскімі плямёнамі, славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства.

«Мы захапляемся духоўнай сілай і мужнасцю нашых суайчыннікаў, якія здолелі захаваць сваю мову, культуру і веру на працягу стагоддзяў татальнай паланізацыі. У самым сэрцы народа, які здолеў абараніць права звацца беларусамі, выспявала нацыянальная ідэя — ідэя свабоды народа. Ідэя законнага імкнення быць на сваёй гістарычнай зямлі гаспадаром», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Па яго словах, гэта права было заваявана ў гістарычных бітвах: з Тэўтонскім ордэнам, дзе асаблівую адвагу дэманстравалі менавіта славянскія палкі; з войскам Напалеона, супраць якога беларускія сяляне адкрылі цэлы партызанскі фронт; з польскімі паўстанцамі, якіх тыя ж сяляне, якія не жадалі вяртацца пад польскі прыгнёт, вязалі і здавалі царскім уладам; з нямецкімі захопнікамі, калі на святую вайну падняўся ўвесь народ. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў апошняй, Вялікай Айчыннай, беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць аб мінулых пакаленнях, якая была б проста выкраслена з сусветнай гісторыі. Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культуры, народаў.

«І сёння мы ўсё часцей гаворым аб тым, што гэта вайна не скончылася. Не скончылася, таму што мы да гэтага часу не перапахавалі апошняга загінуўшага воіна і апошняга па-зверску забітага мірнага жыхара. Таму што не ўсе, хто меў дачыненне да жахлівых фактаў, генацыду беларускага народа асуджаны. Яна не скончылася, таму што мы зноў, як на фронце, абараняем сваю гістарычную памяць. І самы небяспечны ў гэтай найперш ідэалагічнай вайне вораг не знешні. Вытокі заходняга рэваншызму відавочныя. Здрада і абыякавасць сваіх — вось самы страшны вораг», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён прызнаўся, што ў такі дзень не хочацца казаць пра суседзяў, якія ўзвялі забойцаў і маньякаў у ранг нацыянальных герояў. Непрыемна ўспамінаць пра тых, хто ім спачувае тут і ў той жа Расіі. Аднак, па словах Аляксандра Лукашэнкі, але, на жаль, справа паліцаяў і іншых памагатых гітлераўскіх забойцаў жыве. У жахлівых тварэннях і палітычных маніфестах сучасных неанацыстаў. 

«Таму сёння я хачу перш за ўсё падзякаваць беларускаму народу. Народ, які глядзіць на нікчэмныя спробы сучасных калабарацыяністаў перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і робіць, як было заўсёды ў нашай гісторыі, адзіна правільны выбар», — сказаў Прэзідэнт.

Беларусь будзе дэманстраваць свету праўду

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ганарыцца ўсімі, хто захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб гераічным пакаленні, якое здзейсніла подзвіг, веліч якога не ведае меж. Усімі, хто даглядае помнікі загінуўшым воінам і мірным жыхарам, прыводзіць да іх сваіх дзяцей, хто па крупінках збірае жывыя ўспаміны і факты пра Вялікую Айчынную вайну і нашых герояў, піша карціны, песні, кнігі, здымае фільмы. 

«Гавару дзякуй кожнаму, хто годна трымае ўдар у інфармацыйнай вайне за нашу гістарычную памяць. Вы сапраўдныя нашчадкі пераможцаў! І пакуль у краінах, якія Савецкая армія вызваляла ад фашызму, разбураюць магілы нашых дзядоў і прадзедаў — тут, на беларускай зямлі, мы будзем будаваць новую Беларусь, падымаць архівы і аднаўляць гісторыю кожнага воіна, кожнай нявіннай мірнай ахвяры. Гэта вельмі балючыя для нас успаміны. Да гэтага часу яны былі нашай ціхай журботнай памяццю. Цяпер стануць набатам», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён запэўніў, што хочуць на Захадзе ці не — Беларусь будзе дэманстраваць свету праўду пра ўсе зверствы, якія тварылі нацысты. Ім давядзецца зноў слухаць і чуць пра забітых, у тым ліку не паспеўшых нарадзіцца, дзяцей, пра жанчын, якія прыціскаюць да сэрца грудных немаўлят, пра малых, якіх, як паказвае экспертыза, закопвалі жывымі. 

«Мы пакажам нашчадкам і прыхільнікам нацыстаў факты злачынстваў іх продкаў, каб увесь свет зразумеў, што будзе з гэтым светам, калі сучасны нацызм перарасце ў фашызм. Як разумееце, не толькі нашы ўспаміны. Гэта зноў абарона Еўропы ад гэтага фашызму, у агні якога ў мінулай вайне згарэла каля 70 мільёнаў жыхароў планеты. Ім — усім, хто палічыў за лепшае забыцца, — прыйдзецца зноў глядзець на страшныя дакументальныя фота і кадры крывавых злачынстваў іх жа бацькоў і дзядоў. Мы не ўсё дэманстравалі, бо па-славянску лічылі, што дзеці за бацькоў не адказваюць. І па-ранейшаму так лічым. Але для непамятлівай Еўропы прыйшоў час яе маральнага ачышчэння. Няхай глядзяць і ім будзе сорамна. А мы будзем нагадваць. І будзем самі памятаць, што свабода для нас — гэта сінонім слова «жыццё», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Абяцаем зрабіць усё, каб ваш подзвіг жыў у вяках

Прэзідэнт заўважыў, што дзень вызвалення Мінска — гэта, можна сказаць, другі дзень нараджэння беларускай нацыі, якая была асуджана на знішчэнне, але выстаяла і разам з брацкімі савецкімі народамі выратавала Еўропу ад фашызму. Таму менавіта 3 ліпеня адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных святаў — Дзень Незалежнасці. 

«І няма іншай даты ў нашай гісторыі, якую народ настолькі прыняў бы сэрцам. У ёй занадта шмат асабістага, перажытага, блізкага і зразумелага ўсім беларусам. Беражлівыя, амаль сакральныя адносіны да памяці пра тую вайну сталі для кожнага з нас часткай сямейнай традыцыі», — адзначыў ён. 

Кіраўнік дзяржавы асобна звярнуўся да ветэранаў і воінаў тыла, якім абавязаны ўсім, што ў нас ёсць. Жыццём, свабодай, незалежнасцю. «Вы наша апора і арыенцір у будучыню. Гэта на вашых плячах выстаяла і адрадзілася родная зямля. Многім з вас тады не было і васямнаццаці. А ў дваццаць з невялікім вы ўжо камандавалі атрадамі і распрацоўвалі вайсковыя аперацыі, узраждалі гарады і сёлы. Але вы выстаялі. Дзякуючы вам рэспубліка стала тым бастыёнам, які стрымаў націск фашысцкіх орд і даў час вялізнай савецкай краіне на мабілізацыю», — падкрэсліў ён. 

Паводле слоў Прэзідэнта, тое, што наша любімая Беларусь захлыналася крывёй, памірала, але не здавалася ў баях на безназоўных вышынях, было не дарма. Калі самааддана змагалася Брэсцкая крэпасць, калі байцы генерала Русіянава палілі кактэйлямі Молатава фашысцкія танкі пад Астрашыцкім Гарадком, а воіны палкоўніка Куцепава рабілі гэта пад Магілёвам — гэта таксама было не дарма. Хто ведае, можа, якраз гэтых танкаў не хапіла фашыстам, каб выйграць галоўную бітву пад Масквой. Бясспрэчны факт і тое, што на поспех бліскучай аперацыі «Баграціён» паўплываў нябачаны па размаху рух супраціўлення ў Беларусі. 

«Сёння, у дзень, які 78 гадоў таму стаў пачаткам вызвалення акупаванай фашысцкай Германіяй Беларусі, многія з нас задаюць сабе пытанне: як вы, нашы дарагія ветэраны, і вашыя аднапалчане вытрымалі гэтыя неймаверныя цяжкасці і выпрабаванні? І змаглі б мы так? Простае пытанне, на якое няма простага адказу.

Мы, старэйшае пакаленне, глядзім на нашу моладзь і думаем: не дай Бог ім перажыць такое. І ў той жа час верым, што ў іх ёсць вашыя сіла, мужнасць, любоў да Айчыны і гатоўнасць устаць на яе абарону. Клятвена абяцаем зрабіць усё, каб ваш подзвіг жыў у вяках, а кожнае новае пакаленне беларусаў ведала, што не мае права забыць подзвіг сваіх вялікіх продкаў. Са святам вас, дарагія ветэраны! Нізкі вам паклон!», — сказаў Прэіздэнт.

Гісторыя паўтараецца

Звяртаючыся да ўсіх прысутных, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Дзень Незалежнасці — гэта памяць аб самым галоўным гістарычным уроку. Гэта дата, якая не проста вяртае нас да падзей Вялікай Айчыннай вайны, але таксама вучыць цаніць тое, што зроблена пасляваенным пакаленнем і нашымі сучаснікамі сёння.

«Мы добра ведаем, што незалежнасць Беларусі — гэта магчымасць для нашых сяброў прыехаць без цяганіны ў краіну, дзе няма пустых паліц у крамах, і няма прадуктовых талонаў маламаёмасным, як у Францыі. Дзе не давядзецца адмаўляцца ад ацяплення зімой. Дзе не давядзецца эканоміць на вадзе, як у Берліне, і на паліве, як па ўсім Еўрасаюзе», — сказаў ён.

«Каму там, на Захадзе, падабаецца гэтая наша незалежнасць?», — задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар. Па яго словах, дакладна не тым, хто ўжо плаціць сваёй няволяй у выбары элементарных жыццёвых выгод. Плаціць за кожны новы пакет антыбеларускіх і антырасійскіх санкцый, за кожную новую пастаўку зброі ва Украіну, за ўсе надмерныя амбіцыі палітычных эліт, апантаных старой як свет ідэяй — сцерці з зямлі ўсходніх славян, знішчыць памяць аб непакорным савецкім народзе.

«Таму мы павінны глядзець праўдзе ў вочы: новы нацызм ужо не проста паднімае галаву, ён стаў у поўны рост. Мы бачым яго ў геапалітычных апетытах нашых заходніх суседзяў, якія прагна пазіраюць на прымежныя беларускія і ўкраінскія тэрыторыі. І нават не саромеюцца адкрыта казаць пра магчымую анэксію. Краіны Балтыі так апантаныя жаданнем нашкодзіць беларускай эканоміцы, што гатовы аддаць у ахвяру ўласны народ. Класічныя паводзіны фанатыка. Да таго ж там даўно падзялілі сваіх жыхароў на грамадзян і не грамадзян, пазбаўляючы, адпаведна, грамадзянскіх правоў. Што гэта, калі не сегрэгацыя, не ўзвышэнне адной групы насельніцтва над іншай па этнічнай прыкмеце? Што гэта, калі не праява расізму і нацызму? Але гэтак жа, як і ў мінулым стагоддзі, за гэтымі працэсамі стаіць усё тая ж цывілізаваная Заходняя Еўропа, якая спачатку гадавала монстра па імені фашысцкая Германія, а потым, каб выжыць, кідалася ў абдымкі тых, каму яшчэ нядаўна так моцна жадала паражэння», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. 

Ён канстатаваў, што гсіторыя паўтараецца. Па яго словах, монстра гадуюць на Украіне. Вобраз ворага спрабуюць стварыць у тым ліку з нас, беларусаў.

«Гэта свет, у якім мы жывём. Жывём і, нягледзячы ні на што, працягваем будаваць сваю дзяржаву так, як рабілі нашы продкі, — з клопатам аб людзях, павагай да іншых народаў, гатоўнасцю абараняць праўду і справядлівасць. І мы ведаем, што пакуль не называем навязаныя нам звонку традыцыі, прынцыпы, меркаванні сваёй палітыкай — мы незалежныя. Мы ведаем, што пакуль ганарымся сваёй гісторыяй, сваім народам, сваёй краінай — мы вольныя», — сказаў беларускі лідар. 

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што пакуль у нас ёсць родная зямля і гістарычная памяць, — мы народ. Мы — беларусы! І гэта не лозунгі — гэта рэальны статус.

Ім патрэбныя новыя акцыі і правакацыі

Традыцыйна, Прэзідэнт звярнуў увагу прысутных на некалькі актуальных момантаў. «Я гэта раблю ў працоўным рэжыме, бо калі яшчэ ўдасца сабраць у гэтай зале тры тысячы эліты нашага грамадства. Таго, каму давядзецца ў будучыні вызначаць жыццё нашай краіны», — растлумачыў ён. 

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што небяспека Украіны ў тым, што там нацызм перарастае ў фашызм. «І з падтрымкай Еўразвяза гэты фашызм прыйдзе да іх, у Еўропу. Я ведаю дакладна. Пераважная большасць гэтага ў Еўропе не жадаюць. Яны як амерыканцы прывыклі чужымі рукамі нешта рабіць. Але потым, калі гэты фашызм прыйдзе да іх, няхай з Украіны, можа быць з іншых кропак. Ім жа давядзецца потым з ім жорстка, можа быць, яшчэ больш жорстка чым сёння Расія змагаецца з ім, змагацца ў сябе дома, на сваёй зямлі. Так і хочацца спытаць, няўжо вы забыліся, як было восем дзясяткаў гадоў таму назад. Яшчэ жывыя сведкі, шмат пра гэта напісана, чытайце», — сказаш ён.

Яшчэ адзін момант, на які звярнуў увагу беларускі лідар — Злучаныя Штаты Амерыкі. Па яго словах, ЗША і Захад не змаглі аб’яднаць увесь свет супраць Беларусі і Расіі. Таму ім патрэбны новыя акцыі і правакацыі. 

«Вы паглядзіце, за ўсімі падзеямі, якія падштурхоўвае ўкраінцаў ваяваць да апошняга ўкраінца стаяць заакіянскія дзеячы і традыцыйная Еўропа, зараз гэта называецца Еўрапейскі Саюз, а дакладней НАТА. Яны найперш зацікаўлены ў тым, каб вайна працягвалася, каб нас і расіян утапіць у гэтай вайне. Каб не было справы да іншых кропак у свеце. І самае галоўнае, праз Расію падабрацца да галоўнага суперніка — Кітая. Не змаглі аб’яднаць увесь свет», — растлумачыў ён. Але, па словах, кіраўніка дзяржавы, аб’яднаць увесь свет не атрымалася — Бліжні Усход, Пакістан, Індыя, Кітай, Афрыка, уся Азія спакойная, «Шчыра скажам, нехта чакае і не падтрымліваюць, што робяць натаўцы ва Украіне. Або не падтрымліваюць тыя дзеянні, якія ўсё больш уцягваюць людзей у гэтую вайну, у выніку якой ужо загінула менш чым за дзвесце дзён мусіць, разоў у дзесяць больш чым у Афганістане за дзесяць гадоў», — дадаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Захаду патрэбныя новыя правакацыі, каб паказаць беларусаў і расіян у страшным выглядзе. Ён нагадаў пра падзеі ва ўкраінскай Бучы. «І дзе сёння Буча? Калі дайшло да сутнасці, ніхто ніводнага факта не прад’явіў, хто каго забіў. А мы то ведаем, як звазілі туды целы загінулых, якія валяліся там тыднямі незахаванымі і туды вадзілі экскурсіі. І прыязджалі тыя, хто гэта зрабіў і жахаліся, гледзячы на гэтыя трупы. Дзе гэтая Буча? Яе няма», — сказаў ён. 

Далей працягнулі збожжам, голадам. А як Афрыку настроіць супраць Беларусі і Расіі, там жа людзі галадаюць, а будуць галадаць яшчэ больш. І гэты голад узмацняецца. Па словах Прэзідэнта, знайшлі прычыну — ні Беларусь, ні Расія не прапускае ўкраінскае збожжа, якое можа выратаваць увесь свет ад голаду. «На Украіне самі людзі галадаюць. Я гэта ведаю. І многія асабліва на Гомельшчыну і Брэстчыну да нас на веласіпедах прыязджаюць. Прыходзяць людзі, дзеткі, каб паесці і ўкол зрабіць. А яны хочуць вывезці ажно 20 мільёнаў тон збожжа, нібыта каб накарміць Афрыку. І дзе гэтая праблема збожжа, чаму не стала праблемай. Мы з прэзідэнтам Расіі прама пазначылі пяць, а потым сем маршрутаў вывазу гэтага збожжа — вязіце», — расказаў ён. Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра сваю размову з генсекам ААН, калі было сказана, што мы прапусцім гэтае збожжа, бо самы выгадны і танны шлях праз Беларусь, але з умовай, што здымуць санкцыі. Абяцалі, што будуць прапрацоўваць гэтае пытанне. Але ў Вашынгтоне сказалі «не, Беларусь ні ў якім разе». 

«Тады я сказаў, што добра, падавіцеся сваімі санкцыямі, вязіце бедным збожжа. Чаму вязуць па чайнай лыжцы? Вязуць, нам ужо перадаплату падалі. Вязуць па чайнай лыжцы, бо ніякага зерня там няма. Там дай бог, каб было 4-5 мільёнаў тон. Як сказаў прэзідэнт Расіі, гэта ўсяго паўпрацэнта сусветных аб’ёмаў. Ім патрэбна была нагода, каб паказаць нашы «зверствы», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. 

Па яго словах, не спрацавала, трэба нешта прыдумаць. Пайшлі далей. Пачалі правакаваць вайну з Расіяй, блакуючы тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, у дадзеным выпадку Калінінград. «Я не ведаю, чым яны скончаць. Ужо пачалі апраўдвацца, асабліва Літва, гэта не мы, гэта ж у Еўрасаюзе. У Еўрасаюзе рашэнні прымаюцца кансэнсусам. Калі б Літве гэта было нявыгадна, яны б прагаласавалі супраць. А яны прагаласавалі за і былі ініцыятарамі. Амерыканцы загадалі палякам і літоўцам працаваць на абвастрэнне для таго, каб і тут, як ва Украіне распачаць новую вайну. Думаю, скончаць апошнім жыхаром Еўропы, як яны зараз кажуць», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Нам гэтая вайна абсалютна не патрэбная

Паводле слоў Прэзідэнт, Беларусь трымаецца, разумее гэтыя правакацыі і, лепш дрэнны мір, чым добрая вайна. Нас па-ранейшаму спрабуюць уцягнуць у вайну ва Украіну. Мэта адна — адным махам разабрацца і з Расіяй, і з Беларуссю. 

«Яны нібыта перажываюць, заяўляюць, што не хочуць, каб беларускія войскі з паўночнай мяжы ўварваліся ў тэрыторыю Украіны. Не слухайце, яны былі б рады, калі б мы туды ўвайшлі. Ім гэта трэба, таму што загадана адтуль і пляваць ім на згубу мірных жыхароў. У іх палітыка, ва ўкраінскіх палітыкаў і прэзідэнта — чым больш загіне ўкраінцаў, тым больш ён будзе крычаць на ўвесь свет аб зверствах фашыстаў з Расіі і Украіне. Яшчэ раз паўтараю вам тое, што гаварыў год і больш таму: мы не імкнёмся ваяваць ва Украіне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер у выніку баявых дзеянняў ва Украіне гінуць нявінныя жыхары, многія становяцца калекамі. «Нам гэтая вайна абсалютна не патрэбна», — канстатаваў ён. 

Прэзідэнт расказаў аб правакацыі ў адрас нашай краіны. Тры дні таму, можа, крыху больш, з тэрыторыі Украіны спрабавалі нанесці ўдар па ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі. Але супрацьпаветранымі комплексамі «Панцыр» удалося перахапіць усе ракеты, якія былі пушчаны ўзброенымі сіламі Украіны. 

«Што гэта такое? Ніводны салдат Беларусі, я вас клятвенна запэўніваю, на тэрыторыі Украіны не ваюе», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт таксама нагадаў, як ва Украіне былі захоплены ў палон некалькі дзясяткаў беларускіх дальнабойшчыкаў. Аўтамабілі ў іх былі адабраны, двое вадзіцеляў загінулі. «А потым сказалі, што гэта была бамбёжка расіян, і яны загінулі. Павыразалі ў загінуўшых людзей з трупаў органы, каб не было відаць, што яны застрэлілі. Але нашы разабраліся. Гэта што, нацыяналізм? Гэта нацызм? Гэта фашызм», — падкрэсліў ён. 

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе ваяваць толькі ў адным выпадку — калі вораг уварыцца на яе зямлю. «Хачу сказаць тым, хто перажывае, будзе Лукашэнка ваяваць там ці не: паслухайце, мы будзем ваяваць — яшчэ раз паўтараю — толькі ў адным выпадку — калі вы пераступіце апошні метр нашай зямлі і ўварваецеся на нашу зямлю. Калі вы будзеце забіваць нашых людзей, мы адкажам. Таму, як Прэзідэнт, скажу: не чапайце маю дзяржаву. Не чапайце мой беларускі народ, калі ў вас яшчэ засталося пачуццё самазахавання. Гэта мае паўнамоцтвы і функцыі як прэзідэнта — абараняць сваю зямлю. Мы нікога не палохаем. Не трэба нас шантажаваць. Вы нас не чапаеце і мы вас не чапаем. Калі палякі хочуць ваяваць — ідзіце ва Украіну. Ідзіце паспрабуйце супраць Расіі ваяваць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. 
Беларускі лідар расказаў, што Узброеным Сілам аддадзены загад узяць пад прыцэл цэнтры прыняцця рашэнняў. «Таксама хачу вам папярэдне сказаць, каб вы потым не ахалі і не вохкалі. Цёпла, горача нават — усё расслабіліся, усім добра. Хлебушак ёсць, іншыя прадукты харчавання, адзенне. Няхай нават падаражэлі, але ўсё ёсць. І нашы беларусы, як заўсёды , расслабіліся.Вы расслабляйцеся.Мы ваенныя людзі і ведаем, што нам рабіць. Хачу папярэдзіць “ястрабаў” і сказаць вам адкрыта: крыху менш за месяц таму мною аддадзены загад падраздзяленням Узброеных Сіл узяць пад прыцэл, як цяпер модна казаць, цэнтры прыняцця рашэнняў у вашых сталіцах з усімі наступствамі, якія вынікаюць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсё застаецца па-ранейшаму. Ён заклікаў усіх займайцца сваёй справай: школьнікі і студэнты павінны вучыцца, рабочыя ля станка працаваць, сяляне ў полі вырошчваць хлеб, палітыкі павінны выпрацоўваць стратэгію зыходзячы з сённяшняга дня. «Кожны павінен займацца сваёй справай. Дысцыпліна і стараннасць — нумар адзін. Калі мы будзем вось так паводзіць сябе, нам не страшная ніякая вайна, нават гэтай вайны не будзе», — упэўнены ён. 

Вайна супраць Беларусі даўно ідзе

Прэзідэнт звярнуў увагу, што кажучы пра вайну, мае на ўвазе гарачую фазу. Што да сучаснай вайны, яна даўно ідзе супраць Рэспублікі Беларусь. «Першыя яе атакі мы вытрымалі ў 2020 годзе, мы здушылі гэтых мярзотнікаў. Гэта вайна называецца гібрыднай і была разгорнута ў сродках масавай інфармацыі. Далей нас пачалі ціснуць і нахіляць па дыпламатычных каналах. Далей кібератакі на нашых людзей і нашы аб’екты.

Гэта вельмі небяспечны від супрацьстаяння — кібервайна. Далей эканамічнае ўдушэнне, гэта тыя санкцыі гідкія і незаконныя, якія ўводзяць супраць нас заадно з Расіяй. Трэба Расію ўтапіць, а каб праз Беларусь не абышлі, туды і Беларусь. Ваенны шантаж», — растлумачыў ён. 

Аднак кіраўнік дзяржавы, заўважыў, што наўрад ці ў Еўропе знойдуцца вар’яты гатовыя выканаць загад Вашынгтона. «У Вашынгтоне думаюць, што яны, як мінулы раз, схаваюцца за акіянам і наб’юць свае кішэні, долар будуць друкаваць на ўвесь свет. не. У сучаснай вайне ні за якім акіянам схавацца не ўдасца. Еўрапейцы не жадаюць гэтай вайны. Але няма палітыкаў», — адзначыў ён. 

Прэзідэнт падкрэсліў, што прапаноўвае заходнім палыітыка жыць дружна: «Жадаеце прыехаць да нас за соллю — калі ласка, мяжа адкрыта, ніякіх праблем. Жадаеце аўтамабіль палівам заправіць, якое ў нас у два разы таннейшае, — прыязджайце, запраўляйце. Дайшлі да таго, што агідныя палітыкі не пускаюць сваіх людзей да нас купіць самае надзённае. Гэта ж нашы людзі, сваякі тут іх пахаваны»

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што таго міру, які быў учора, ні сёння, ні заўтра ўжо не будзе. «Мы зацыклілася на збожжы, на Украіне. Галоўнае не гэта, галоўнае тое, што з’явіліся моцныя ігракі. І яны не згодны з аднапалярным уладкаваннем гэтага свету. Яны хочуць шматпалярнасці — кітайцы, індусы магутная Расія — яна за шматпалярны свет. Амерыканцам гэта не трэба, там яны кіруюць. І жадаюць кіраваць усім мірам. Яны актывізаваліся не толькі ў НАТА. Яны падобную арганізацыю ствараюць у Ціхім акіяне. Супраць таго, хто сёння падняўся нараўне з імі. Супраць Кітая. Галоўная прычына — амерыканцы хочуць дамінаваць, яны хочуць утрымаць свет у ранейшых рамках. І таго, хто паднімае галаву, пачынаюць бамбіць», — расказаў ён.

Прычына — у зараджэнні новых адносін у свеце. 

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што зараз ідзе барацьба Захаду за дамінаванне не толькі на еўрапейскай прасторы, але і ў Сярэдняй Азіі. Аб тым, што такая барацьба будзе працягвацца і ўзмацняцца, беларускі лідар папярэджваў яшчэ ў перыяд узнікнення вулічных беспарадкаў у Казахстане ў пачатку гэтага года. Тады Аляксандр Лукашэнка прагназаваў, што наступным пунктам для правакацый можа стаць Узбекістан: «Мы многія факты прыводзілі ўзбекам, яны нават неяк пакрыўдзіліся на мяне, калі я на адным з самітаў гэта сказаў. А што адбылося ўчора? Каракалпакская Рэспубліка, каля паловы Узбекістана , нібыта там нешта ў Канстытуцыі не так адбілі (у іх канстытуцыйны рэферэндум будзе), і яна паднялася. Не! Узбекістан пачалі пампаваць. І сёння ўжо пачынаюць заяўляць, што там замежнікі прыклалі сваю руку. Не сыдуць яны і ад Казахстана. вельмі складаная сітуацыя. Цэнтральная Азія апынулася, як і мы, паміж двума агнёў: з аднаго боку еўрапейцы, амерыканцы, а з другога боку — Кітай, які моцна дапамагае Цэнтральнай Азіі.Выжыць, выдужаць.Гэтая сутычка будзе ў Цэнтральнай Азіі хуткім часам. Сімптомы гэтага ўжо з’явіліся».

Асобна Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на размовы аб ядзернай зброі, якія ўсё часцей з’яўляюцца ў СМІ. Ён нагадаў, што ў свой час рашэнне аб вывадзе ядзернай зброі з Беларусі прымаў не ён, а іншыя палітыкі. Гэтая тэма падымалася на апошніх перамовах з Уладзімірам Пуціным. 

«Ніякі гэта не ядзерны шантаж, мы нікога з Прэзідэнтам Расіі не збіраемся шантажаваць, асабліва ядзернай зброяй. Але хачу яшчэ раз падкрэсліць: бо гэтая тэза ў перамовах з Прэзідэнтам Расіі з’явілася адразу ж пасля таго, як палякі звярнуліся да амерыканцаў і папрасілі прывесці ядзерную зброю ў Польшчу. Я Прэзідэнту Пуціну сказаў: ну а мы? Чаму мы робім выгляд, што нічога не адбываецца? Мы доўга кансультаваліся і дашлі да высновы: мы павінны быць гатовыя для таго, каб на працягу сутак адказаць ім люстрана. І мы будзем рыхтавацца. І мы нікому не пагражаем», — сказаў ён. 

Аляксандар Лукашэнка падкрэсліў, што ён мае права папрасіць і запатрабаваць ад свайго расійскага калегі «зрабіць так, каб баяліся пераступіць дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь». Гэта і было зроблена.
Нам трэба быць адзінымі!

«Калі хтосьці думае, і гэта часта сёння папісваюць, — Беларусь акупаваная, Лукашэнка нічога не вырашае, уладаў у Беларусі ўжо няма, Пуцін тут ходзіць пешшу і ўсё вырашае. Жадаю, каб вы разумелі: яны цяпер выкарыстоўваюць усякія метады і прынцыпы барацьбы з намі. Яны спрабуюць мяне тузаць за жывое: “там Лукашэнкі ўжо ніякага няма, ён не прымае рашэнні”. Запомніце: ніводны крок у Беларусі, асабліва сёння, не робіцца без згоды і патрабавання Прэзідэнта Лукашэнкі. Так будзе пакуль я Прэзідэнт!», — канстатаваў беларускі лідар. 

Прэіздэнт запэўніў, што за бяспеку, за суверэнітэт і незалежнасць, можна не хвалявацца. Ён успомніў, як некалі пытаўся ў народа, ці гатовы той плаціць за гэта. 

«Вы павінны разумець — мы плацім. Вось гэты спакой, спакойнае жыццё ў Беларусі — яно дарагога каштуе, не танна. І плацім за гэта мы. Незалежнасць — гэта тое, пра што марыць кожны чалавек у любой дзяржаве. Але гэтая рэч дорага каштуе. Калі ласка, зрабіце так, як я вам казаў учора, сёння і буду казаць заўсёды — на сваім працоўным месцы рабіце сваю справу. І тады мы будзем заўсёды суверэнныя і незалежныя. Нам зараз вельмі складана, ідзе змена пакаленняў. Так было заўсёды, але калі ідзе карэнная змена пакаленняў на фоне гэтых падзей, любой дзяржаве і любому народу складана. Асабліва такім дзяржавам, як мы. Вельмі складана. Таму нам трэба быць адзінымі. Нам трэба сабрацца і пераадолець усе цяжкасці. І тады мы будзем сапраўды суверэннымі і незалежнымі!», — звярнуўся да ўсіх Прэзідэнт. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.