У Беларусі няма пустых паліц у крамах і прадуктовых талонаў маламаёмасным, а жыхарам краіны не давядзецца адмаўляцца ад ацяплення зімой, эканоміць на вадзе і паліве, як у Еўрасаюзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае БелТА.
Беларускі лідар падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці — гэта памяць аб самым галоўным гістарычным уроку. Гэтая дата не проста вяртае да падзей Вялікай Айчыннай вайны, але і вучыць шанаваць тое, што зроблена пасля перамогі.
«Мы добра ведаем, што незалежнасць Беларусі — гэта магчымасць для нашых сяброў прыехаць без цяганіны ў Беларусь, дзе няма пустых паліц у крамах і няма прадуктовых талонаў маламаёмасным, дзе не прыйдзецца адмаўляцца ад ацяплення зімой, эканоміць на вадзе і паліве, як па ўсім Еўрасаюзе», — сказаў прэзідэнт.
«Каму там, на Захадзе, падабаецца гэтая наша незалежнасць? — працягнуў ён. — Дакладна не тым, хто ўжо плаціць сваёй несвабодай у выбары элементарных жыццёвых выгод. Плаціць за кожны новы пакет антыбеларускіх і антырасійскіх санкцый, за кожную новую партыю зброі ва Украіну, за ўсе надмерныя амбіцыі палітычных элітаў, апантаных старой як свет ідэяй — сцерці з твару зямлі ўсходніх славян, знішчыць памяць аб непакорным Савецкім народзе».
Прэв’ю: БелТА
Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?
Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю.
У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.