Вы тут

У Беларусі істотна вырас попыт на льняную вопратку


Назіраем бум продажаў ільнянога адзення, заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, паведамляе БелТА.


«Цяпер устанавілася досыць гарачае надвор’е і ўсіх пацягнула за льняным адзеннем, ільнянымі камплектамі, касцюмамі. Нейкі бум такі назіраем за апошнія некалькі тыдняў», — распавяла Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, на рынку прадстаўлена вялікая каляровая палітра вырабаў з лёну. «Гэта адзін з нашых моцных бакоў, што за апошнія гады мы навучыліся, першае, за кошт тэхналагічных прыёмаў змякчыць лён. Ну і, безумоўна, колеравая палітра. Тэхнолагі, каларысты ў тэхналагічныя ланцужкі дадалі ўсе расфарбоўкі лёну. Мы неяк прывыклі, што раней гэта была пастэльная гама. Сёння мы бачым і радуемся, што лён прадстаўлены яркімі, сучаснымі тэндэнцыямі гэтага сезону: жоўтыя, лімонныя, аранжавыя, зялёныя, колеру фуксія», — дадала старшыня «Беллегпрама».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.