Вы тут

Другая турыстка загінула пры нападзе акулы ў Хургадзе


Другая турыстка загінула пры нападзе акулы ў Хургадзе, паведамляе РИА Новости. 


Раней дасведчаная крыніца распавяла агенцтву, што турыстка з Аўстрыі пацярпела ад акулы ў раёне курорта Сахл-Хашыш. Жанчына памерла ў бальніцы пасля таго, як рыба адкусіла ёй руку і нагу.

Пазней Міністэрства навакольнага асяроддзя Егіпта паведаміла аб другой ахвяры. Трагедыя адбылася ў раёне Хургады. Цяпер спецыялісты збіраюць інфармацыю, якая дасць магчымасць устанавіць прычыны паводзін акулы.

Даручана сфармаваць працоўную групу спецыялістаў запаведнікаў Чырвонага мора. Губернатар правінцыі Чырвонае мора загадаў забараніць любую дзейнасць у моры, дзе адбылося здарэнне.

У снежні 2010 года ў раёне курортнага горада Шарм-эш-Шэйх адбылося пяць выпадкаў нападу акул на адпачывальнікаў. Тады загінула адна грамадзянка Германіі і пацярпелі чацвёра турыстаў: трое расіян і адзін жыхар Украіны. Уладам прыйшлося на некаторы час закрыць пляжы курорта. Пасля таго на працягу апошніх некалькі гадоў у егіпецкіх СМІ не было інфармацыі аб актыўнасці белых акул.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.