Вы тут

Іванец: Кожны малады чалавек павінен ведаць вехі станаўлення нашай дзяржаўнасці


Кожны малады чалавек павінен ведаць вехі станаўлення нашай дзяржаўнасці, заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.


«Безумоўна, патрыятычнае выхаванне займае асаблівае месца ў сістэме адукацыі. У гэтай сувязі, вядома, мы робім крокі наперад. Прынята рашэнне, якое дазволіць павысіць эфектыўнасць патрыятычнага выхавання праз павагу да дзяржаўных сімвалаў, выкананне дзяржаўнага гімна, урачыстае ўзняцце дзяржаўнага сцяга», — сказаў Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, у адукацыйны працэс укараняюцца інфармацыйныя матэрыялы, перададзеныя Генпракуратурай у выніку расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ. «Яны таксама будуць дадатковымі стымуламі, матывацыяй для школьнікаў пры вывучэнні факультатыва па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў міністр. — Сур’ёзным крокам у патрыятычным выхаванні стане і тое, што з 1 верасня гэтага года ва ўсіх універсітэтах студэнты 1-2-х курсаў будуць вывучаць курс гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Таму што кожны малады чалавек павінен не проста ведаць гісторыю сваёй краіны, ён павінен ведаць вехі станаўлення нашай дзяржаўнасці, незалежнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».