Адміністрацыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і міжнароднага сухапутнага порта Ганьсу (Ланьчжоў) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе парка.
Дакумент прадугледжвае наладжванне ўзаемадзеяння ў галіне імпартна-экспартных аперацый, знешняга і ўнутранага гандлю, лагістыкі. Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае сумеснае пашырэнне каналаў прыцягнення інвестыцый і сумеснае выкарыстанне рэсурсаў.
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў даных.
Прэв'ю: pixabay.com
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.