Пракуратура Лунінецкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання 45-гадовай жанчыны ў махлярстве, паведамляе БелТА.
Фігурантка з 1 па 11 студзеня «адзначылася» у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, Пінскім і Баранавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці. Напрыклад, пад падставай продажу коўдраў жанчына скрала Br256 у 77-гадовай пенсіянеркі. Па такой жа схеме абвінавачаная падманула яшчэ трох пажылых людзей: прапаноўвала прадаць дровы, залатыя вырабы, збірала грошы для патрэб царквы. Выконваць абавязкі жанчына не збіралася. Сума шкоды перавысіла Br2 тыс.
Была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 і ч. 2 арт. 209 (махлярства) КК. Вывучыўшы матэрыялы крымінальнай справы, у пракуратуры Лунінецкага раёна прыйшлі да высновы аб поўным і аб’ектыўным даследаванні абставінаў злачынстваў. Жанчына застаецца заключанай пад варту.
Прэв’ю: pixabay.com
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.