Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама правядзе 7 ліпеня з 10:00 да 12:00 электронны кірмаш вакансій, у тым ліку для моладзі, паведамляе «Мінск-Навіны».
Кірмаш пройдзе на сайце. Суіскальнікі працы змогуць азнаёміцца з прапанаванымі вакансіямі, задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.
У мерапрыемстве прымуць удзел ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ», ААТ «Керамін», ААТ «МЗКЦ», КУП «Мінская агароднінная фабрыка», УП «Рамаўтадар Савецкага раёна г. Мінска» і інш. Будзе прапанавана больш за 700 свабодных працоўных месцаў.
Па заканчэнні мерапрыемства актуальныя вакансіі будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці, дзе будуць даступныя для суіскальнікаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».
Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.
Сёлета для школьнікаў створана каля 800 тысяч розных вырабаў.
У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.