Мінскі маторны завод за пяць месяцаў бягучага года павялічыў экспарт прадукцыі ў Расію на 13,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Доля экспарту прадукцыі ММЗ у Расійскую Федэрацыю склала 77,2 працэнта ад агульнага аб’ёму паставак.
Як адзначылі ў прэс-службе, экспарт спецыяльнай тэхнікі (дызель-генератарныя, дызель-помпавыя ўстаноўкі, кампрэсарныя станцыі) у РФ за пяць месяцаў узрос больш як у 3,5 раза з 95 да 335 адзінак.
Тавараправодная сетка ў Расіі прадстаўлена дзевяццю дылерскімі кампаніямі і больш за 60 прадпрыемствамі прамысловай зборкі. «Іх колькасць пастаянна расце. У прыватнасці, у студзені-маі ММЗ пачаў пастаўляць прадукцыю ў адрас новых расійскіх контрагентаў у Цвярской вобласці, Чувашскай Рэспубліцы, Ніжнім Ноўгарадзе і Санкт-Пецярбургу», — расказалі на прадпрыемстве.
Прэв’ю: pixabay.com
Самыя важныя выклікі, з якімі палякам давядзецца сутыкнуцца ўжо адразу пасля летніх канікулаў, — гэта энергетычны крызіс, высокія працэнтныя стаўкі і будучы эканамічны спад.
Сёлета ў краіне плануюць пабудаваць 4,2 млн м2 жылля.
Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?