Вы тут

59 удараў нажом: у Барані сын забіў маці. Яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі


У міліцыю звярнулася жыхарка Барані, якая паведаміла, што калі прыйшла ў госці да сваёй 56-гадовай знаёмай, то знайшла яе труп. На месца здарэння выбылі праваахоўнікі Аршанскага РУУС. 


Фота з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама.

Міліцыянеры пры дапамозе судмедэксперта ўстанавілі, што забойства было ўчынена з асаблівай жорсткасцю: на целе ахвяры ў вобласці грудзей і шыі былі знойдзены амаль 60 нажавых раненняў, паведамляе падрабязнасці жудаснага здарэння УУС Віцебскага аблвыканкама.

Менш чым праз некалькі гадзін праваахоўнікам удалося ўстанавіць падазраванага ў гэтым злачынстве. Ім аказаўся непрацуючы сын забітай жанчыны. Паводле папярэдняй версіі, 28-гадовы мужчына зайшоў у дом маці, дзе паміж імі ўзнікла невялікая спрэчка. Пасля чаго як распавёў падазраваны, ён ужо не кантраляваў свае дзеянні.

Пасля здзяйснення забойства ён забраў з сабой некалькі нажоў, якімі забіваў маці і сышоў у горад. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Аршанскага РУУС. Неўзабаве былі знойдзены і прылады злачынства. На падазраванага пачалі крымінальную справу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».