Вы тут

За выхадныя дні ад наезду на дзікіх жывёл на Магілёўшчыне пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку адно дзіця


2 ліпеня каля 23.30 26-гадовая дзяўчына, кіруючы аўтамабілем Rover, рухалася па аўтадарозе «Крычаў—Орша—Лепель». У раёне вёскі Чарнілава Мсціслаўскага раёна яна здзейсніла наезд на дзікую жывёлу, якая перабягала праезную частку дарогі. У выніку ДТЗ пасажыры — 28-гадовае мужчына і 6-месячнае дзіця — з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу.


3 ліпеня каля 1.00 кіроўца Chrysler рухаўся ў раёне вёскі Міхайлаўка Бабруйскага раёна і здзейсніў наезд на дзікую жывёліну, якая раптам выйшла на дарогу. У выніку ДТЗ 25-гадовы мужчына і 21-гадовая пасажырка атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?