Вядомы грамадскі дзеяч, матывацыйны спікер, майстар спорту па плаванні, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, член нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, прадпрымальнік, заснавальнік дабрачыннага фонду – гэты фантастычны чалавек пераадолеў у сваім жыцці так шмат перашкод, што з’яўляецца жывым увасабленнем нязломнасці духу, сілы і цвёрдасці. Ён зараджае сваёй энергіяй і вядзе наперад. Гэта вельмі моцна адчуваецца, падкрэслілі ў Магілёўскім інстытуце МУС.
– Выступоўца скарыў сваёй шчырасцю і непасрэднасцю, – падкрэсліў начальнік аддзялення прафарыентацыйнай работы, інфармацыі і грамадскіх сувязяў ВНУ Кірыл Маржанаў. – Ён падрабязна расказаў, як пераадольваў тую крытычную жыццёвую сітуацыю, у якой апынуўся, як шмат прыйшлося працаваць для таго, каб перамагчы. Дзяліўся падрабязнасцямі прыватнага жыцця. Падкрэсліў, як шмат для яго значыць сям’я. Асобна спыніўся на ўспамінах пра дзядулі-партызана, як той ваяваў падчас Вялікай Айчыннай вайны. І запэўніў, што якімі б складанымі і неадольнымі былі перашкоды, ніколі нельга здавацца.
Аляксей Талай заклікаў шанаваць мірнае жыццё, той подзвіг, які здзейснілі нашы продкі, памяць пра тыя ахвяры, якія пакладзены на алтар Перамогі. «Яны беззапаветна служылі Радзіме і свайму народу, рызыкавалі жыццём дзеля шчаслівай будучыні сваіх нашчадкаў,» – падкрэсліў ён. Адказваючы на пытанні з залы, Аляксей Талай падзяліўся з курсантамі сакрэтамі дасягнення высокіх вынікаў у спорце, расказаў, што падштурхнула яго стаць матывацыйным спікерам, выказаў сваю думку, як дапамагчы маладым стаць больш патрыятычнымі. Напрыканцы сустрэчы Аляксей Талай уручыў Падзяку Магілёўскаму інстытуту МУС за добрыя справы, любоў да Радзімы і вернасць традыцыям.
Міліцэйская ўстанова, у сваю чаргу, паказала госцю, чым жыве ВНУ, якой матэрыяльна-тэхнічнай базай валодае, якімі дасягненнямі ганарыцца.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота Варвары СЯРОВАЙ
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!