Вы тут

З серады дажджы, а з чацвярга спякота «адпусціць»


Напэўна, калі тэмпература паветра ў нашай краіне набліжаецца да 30—35 градусаў цяпла днём, а ўначы — перавальвае за 20, такія ўмовы пераносяцца дрэнна. Але на гэтым тыдні чакаецца невялікае пахаладанне, калі тэмпература паветра стане больш камфортнай. Праўда, чакаюцца таксама навальніцы і моцныя дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Так, сапраўды стане свяжэй, але не адразу. А ў самым пачатку тыдня ў краіне яшчэ захаваецца гарачае надвор'е, з тэмпературным фонам на 3—5 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Максімальная тэмпература паветра ў гэты дзень будзе вагацца ад плюс 24 градусаў па паўночным захадзе да 31 цяпла па паўднёвым усходзе.

Чакаецца, што ў сераду характар надвор'я зменіцца. Актыўныя франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з Балкан, прынясуць у Беларусь дажджы рознай інтэнсіўнасці. Месцамі дажджы будуць дасягаць максімальных крытэрыяў і суправаджацца навальніцамі, моцным парывістым ветрам. Пры гэтым тэмпературны фон па краіне панізіцца і наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы. Такім чынам, у сераду ўначы пераважна па заходняй частцы краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі будць навальніцы і моцныя дажджы. Пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Ноччу тэмпература паветра складзе 12—19 градусаў, днём прагназуецца ад 16 градусаў па захадзе да 29 градусаў па ўсходзе краіны. І толькі ў крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах паветра яшчэ прагрэецца да 30—33 градусаў. Гэта будзе апошні дзень на згаданым тыдні з сапраўды трапічным надвор'ем.

У другой палове тыдня надвор'е часткова «выправіцца», а гарачыня канчаткова спадзе. У гэтыя дні франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю краіны, фон атмасфернага ціску пачне расці, навальнічныя дажджы будуць адзначацца месцамі па краіне. У чацвер толькі па ўсходзе краіны месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ноччу апусціцца і будзе 10—17 цяпла, а ўдзень — ад плюс 19 градусаў да 25 градусаў вышэй за нуль.

Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу. У гэтыя суткі ноччу прагназуецца пераважна без ападкаў, але ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Начная тэмпература паветра складзе 9—15 цяпла, а днём паветра прагрэецца да 19—26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, камфортнае надвор'е, але з дажджамі, захаваецца і ў апошнія дні тыдня. У суботу і нядзелю ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 9—15 цяпла, удзень жа 18—25 градусаў вышэй за нуль. Праўда, па поўдні і паўднёвым усходзе краіны ноччу тэмпература будзе 16—17 цяпла, а ўдзень паднімецца да 26—27 градусаў вышэй за нуль.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

«Падчас работы думаеш пра тое, каб больш сабраць». Буякі заваёўваюць папулярнасць ў Гродзенскім раёне

Яшчэ гадоў 10-15 назад салодкія садовыя буякі можна было лічыць далікатэсам.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.