Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 227 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2022 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.