Вы тут

ЦТ па матэматыцы на 100 балаў напісалі 105 абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы на 100 балаў напісалі 105 абітурыентаў, паведамляе БелТА са спасылкай на   дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыя Міксюка.


«Сталі вядомы вынікі ЦТ па матэматыцы. На 100 балаў напісалі 105 абітурыентаў», — расказаў Юрый Міксюк.

Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, тыя, хто прайшоў іспыты ў рэзервовыя дні, — з 21 ліпеня. Удзельнік ЦТ можа забраць сертыфікат у пункце, у якім праходзіў іспыты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Апошні пры гэтым забіраецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.