Вы тут

Дэлегацыя Міністэрства спорту Расіі наведае Гродна


Дэлегацыя Міністэрства спорту Расіі наведае Гродна, паведамілі БелТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.


«Праграма знаходжання прадстаўнікоў спартыўнага Міністэрства разлічана на два дні. Сёння, 5 ліпеня, госці з Расіі наведаюць базу адпачынку „Прывал“, форт № 2 у вёсцы Навумавічы ў Гродзенскім раёне, дзе іх чакае анімацыйная праграма. Удзельнікі мерапрыемства ўскладуць кветкі да помніка журботнай маці, пасля чаго адправяцца на 1-ю пагранічную заставу імя Віктара Усава. Дарэчы, гэта беларуская застава, якая засталася на месцы даваеннай», — распавялі ў аблвыканкаме.
Праграмай прадугледжана таксама азнаямленне дэлегацыі профільнага міністэрства з Расіі з працай пункта пропуску «Лясная-Рудаўка», веласіпедны прабег ад пункта пропуску да шлюза «Дамброўка» на Аўгустоўскім канале, азнаямленне з самім каналам, а таксама інфраструктурай Гродзенскага лясгаса.

У плане 6 ліпеня правядзенне сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Міністэрства спорту Расіі. Як чакаецца, будуць падпісаны двухбаковыя дакументы. У рамках візіту адбудзецца таксама круглы стол па пытаннях спартыўнай журналістыкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.