Вы тут

Лукашэнка: аб’яднанне намаганняў з Венесуэлай дазволіць эфектыўна супрацьстаяць дэструктыўнай палітыцы Захаду


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Дзякуючы прынятым рашэнням аб „перазагрузцы“ двухбаковых адносін міждзяржаўныя кантакты Мінска і Каракаса істотна актывізаваліся, — гаворыцца ў віншаванні. — Аб’яднанне намаганняў дазволіць эфектыўна супрацьстаяць дэструктыўнай палітыцы Захаду і забяспечыць нашым дзяржавам устойлівае развіццё ў існуючых складаных умовах. Лічу, што гэта вельмі своечасовы крок з улікам глабальных выклікаў, з якімі сутыкнуліся нашы краіны ў апошні час».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатовая працягваць умацаванне сяброўства з Венесуэлай праз пашырэнне палітычнага, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарнага, ваеннага і культурнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру добрага здароўя і даўгалецця, а венесуэльскаму народу — міру і працвітання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.