Вы тут

Каравай-фэст «Бацькава булка» ўпершыню пройдзе 20 жніўня ў Свіслачы


Каравай-фэст «Бацькава булка» ўпершыню пройдзе 20 жніўня ў Свіслачы, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры. 


Фота БелТА

У межах гэтага вялікага свята хлеба плануецца правядзенне выстаўкі-конкурсу «Матулін каравай». Прыняць удзел змогуць усе ахвотныя, у тым ліку пекары-аматары і хатнія гаспадыні. Своё майстэрства ў кулінарным спаборніцтве можна будзе прадэманстраваць у дзвюх намінацыях: «Традыцыйны каравай» і «Сучасны каравай». 

Наёлепшых майстроў духмяных вырабаў адзначаць прызамі: прадугледжаны Гран-пры, першае, другое і трэцяе месцы з грашовымі прэміямі. Акрамя таго, адметныя караваі за арыгінальнасць будуць пазначаны ў спецыяльных намінацыях.

Нагадаем, што менавіта пасля наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пякарні ў Свіслачы людзі назвалі пляцёнку «Бацькава булка». «Пасля наведвання Аляксандра Лукашэнкі народ даў назву пляцёнцы “Бацькава булка” і яе рэалізацыя павялічылася ў разы. Яна карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і ва ўсіх гасцей, якія вязуць з сабой дадому духмяны хлеб з водарам дзяцінства», — расказвала намеснік старшыні праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства Алена Чыркова.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».