Вы тут

Можна ісці за ягадамі: у Брэсцкай вобласці знялі забарону на наведванне лясоў


У Брэсцкай вобласці знялі забарону на наведванне лясоў. Абмежаванні дзейнічаюць толькі ў чатырох раёнах, паведамляе БелТА.


«Сітуацыя з-за спёкі была напружаная. Да 2 ліпеня практычна ва ўсіх раёнах усталяваўся чацвёрты клас пажарнай небяспекі. Пасля дажджоў ён па ўсёй вобласці знізіўся да першага. Абстаноўка нармальная, можна ісці за чарніцамі», — адзначыў Канстанцін Скрабец, начальнік аддзела аховы, абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

У Столінскім, Пінскім, Іванаўскім і Маларыцкім раёнах застаецца абмежаванне на наведванне лясоў.

Дарэчы, на мінулым тыдні лясная ахова на тэрыторыі Палескага лясгаса змагалася з трансгранічным пажарам, які прыйшоў з Украіны. Яго ліквідавалі. У гэтым сезоне гэта быў ужо трэці трансгранічны лясны пажар.

У Брэсцкай вобласці сёлета зарэгістравана 137 лясных пажараў на плошчы 133 га. За такі ж перыяд мінулага года было больш за 70 выпадкаў.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.