Вы тут

Фантазію па матывах оперы Моцарта «Вяселле Фігаро» выканаюць у філармоніі


У Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі 7 ліпеня Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь выканае фантазію «Шалёны дзянёк» па матывах оперы В. А. Моцарта «Вяселле Фігаро», паведамілі ва ўстанове культуры.


Салісты — выпускнікі і студэнты кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якія дэбютуюць на прафесійнай сцэне Белдзяржфілармоніі. Гэта — іх першы вопыт працы з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь і галоўным дырыжорам — народным артыстам Беларусі Аляксандрам Анісімавым.

Будзе прадстаўлены своеасаблівы, вольны погляд на класічны тэкст і лібрэта оперы. Дзеянне спектакля перанесена ў наш час, у офіс кіраўніка фірмы — Контэ і яго жонкі Кантэсы. Іх калегі: Фігаро, Сюзанна, Керубіна і Базіліо з захапленнем прайграюць розныя сітуацыі. Спектакль ідзе на італьянскай мове.

Прэв’ю: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.