Вы тут

На Гомельшчыне з пачатку лета патанула трое дзяцей


Прэс-канферэнцыя па прафілактыцы гібелі дзяцей прайшла ў Гомельскім аблвыканкаме. Як было адзначана, з пачатку года ў рэгіёне загінулі 11 дзяцей. Пяць трагедый здарылася на вадзе. 


Так, 22 сакавіка ў Гомельскім раёне непаўналетні на рацэ праваліўся пад лёд і загінуў. У Рагачоўскім раёне 17 красавіка дзіця патанула ў ваннай: засталося без нагляду на некаторы час. У Жыткавіцкім раёне падлетак 2006 года нараджэння разам з дзядулем адправіўся на рыбалку — целы абодвух знайшлі ў рацэ. Зноў жа ў Жыткавіцкім раёне 28 чэрвеня ў Прыпяці патанула дзяўчынка 2014 года. У Светлагорскім раёне 1 ліпеня выцягнулі з ракі цела дзяўчынкі 2018 года нараджэння.

Намеснік старшыні Камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўген Міткевіч, звярнуў увагу, што падчас двух апошніх трагічных здарэнняў, бацькі пакінулі іх без нагляду, ужывалі спіртное.

— Аднак мы не можам здымаць віны з суб’ектаў прафілактыкі адносна работы, якая праводзілася з гэтымі сем’ямі, — адзначыў Яўген Міткевіч.
Намеснік старшыні Камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама паведаміў, што з пачатку летняй аздараўленчай кампаніі ў рэгіёне вызначаны планы занятасці непаўналетніх, бяспечнаму адпачынку, значная ўвага нададзена прафілактычна-тлумачальнай рабоце з бацькамі.

— Мы кожны дзень трымаем руку на пульсе, але, на жаль, трагічных выпадкаў пазбегнуць не ўдалося, — канстатаваў Яўген Міткевіч.
Аналіз трагедый і мінулага, і бягучага года паказаў, што ў асноўным няшчасныя выпадкі здараліся па віне бацькоў, падкрэсліла старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка:

— Бацькі павінны ўсведамляць: яны нясуць адказнасць за дзяцей. Але часта дарослыя не рэагуюць на заўвагі, нават калі адпачываюць у забароненых месцах з дзецьмі. Патрэбна вялікая прынцыповасць у гэтым пытанні, каб павярнуць сітуацыю ў іншы бок.

Штодзень на Гомельшчыне для аховы грамадскага парадку ў месцы адпачынку накіроўваецца 170 праваахоўнікаў. Калі дзіця знаходзіцца каля вады ў суправаджэнні дарослых ў стане алкагольнага ап’янення, супрацоўнікі міліцыі выклікаюць органы кантролю. Неадкладна на месца выедуць спецыялісты. Калі непаўналетні да гэтага інцыдэнту не быў на ўліку як той, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, яго ў гэтыя спісы могуць уключыць. Калі ж сям’я ўжо трапляла ў поле зроку органаў кантролю, то ў бацькоў могуць забраць непаўналетняга.

— Усё прапісана ў заканадаўстве. За пяць месяцаў гэтага года 54 дзіцяці былі прызнаны тымі, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Вельмі хочацца, каб такія меры прымушалі бацькоў задумацца і яны не падвяргалі сваіх дзяцей небяспецы, — падкрэсліў намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Яўген Міткевіч.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС і УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Спорт

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак: Спартсмены не хацелі страціць тую Алімпіяду

Пра сваё спартыўнае мінулае і цяперашняе наш герой расказаў «Звяздзе».

Культура

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?

Наша размова ішла пра ўспрыманне спадчыны Песняра і падыходы да яе захавання.